Выдрыца (басэйн Дзьвіны)
рака ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, у басэйне Дзьвіны
Вы́дрыца — рака ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці, у басэйне Дзьвіны. Даўжыня 20 км. Плошча вадазбору 120 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6‰.
Выдрыца | |
Выгляд ракі каля вёскі Чарсьцьвяды | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Вацлавова |
Вусьце | возера Чарсьцьвяцкае |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 20 км |
Плошча басэйну | 120 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,6 ‰ |
Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Вацлавова і цячэ ў межах Вушацка-Лепельскага ўзвышша. Упадае ў возера Чарсьцьвяцкае з поўдня. Мае каналізаванае рэчышча ў сярэдняй і нізкай плыні на працягу 12,4 км[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 108
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 108