Чарнеевічы (Пінскі раён)
Чарне́евічы[1] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Піны і Мерачанкі. Уваходзяць у склад Малоткавіцкага сельсавету Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Чарнеевічы лац. Čarniejevičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пінскі |
Сельсавет: | Малатковіцкі |
Насельніцтва: | 256 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 165 |
Паштовы індэкс: | 225707 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°8′33.5″ пн. ш. 25°59′37.6″ у. д. / 52.142639° пн. ш. 25.993778° у. д.Каардынаты: 52°8′33.5″ пн. ш. 25°59′37.6″ у. д. / 52.142639° пн. ш. 25.993778° у. д. |
± Чарнеевічы |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Чарнеевічы ўпамінаюцца пад 1495 годам[2] пад запісам аб прывілеі пінскай княгіні Марыі баярыну княскай рады Фурсу. Яго сын Венядзікт праз 20 гадоў атрымлівае тут новыя дварышчы. Па Фурсах маёнткам валодалі Нелюбовічы, якіх у XIX стагодзьдзі зьмянілі Скірмунты. Да сярэдзіны 1890-х маёнткам і 412 дзесяцінамі зямлі распараджаўся Вікенці Скірмунт. Пражывала 57 вяскоўцаў. У гады Першай сусьветнай вайны і да пачатку 1920-х гадоў маёнткам валодаў Міхал Галовіч, потым вернуты Скірмунтам. Цяпер ад панскага дому застаўся прысядзібны парк.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 239 жыхароў
- 2010 год — 256 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 233
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. С. 614.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 624 с.: іл. ISBN 985-6302-48-X.