Цільмунт
Цільмунт (Цільмонт, Тыльмонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Цільмунт лац. Cilmunt | |
Zilimund | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Tilo + Mund |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Цільмонт, Тыльмонт |
Вытворныя формы | Талімонт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Цільмунт» |
Паходжаньне
рэдагавацьЦілімунд або Цільмунд (Zilimund, Tilmund[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ціл- (імёны ліцьвінаў Цілен, Цільвін; германскія імёны Zillen, Tziliwin) паходзіць ад гоцкага (ga)tils 'прыдатны, зручны, прыстойны'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5].
Адпаведнасьць імя Цільмонт германскаму імю Zilimunt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: з села Тилмунтовичъ (1567 год)[8]; Liudowicum Tilmontt (10 верасьня 1812 году)[9]; Тыльмонтовною (13 лістапада 1851 году)[10].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 190.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1395.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 233.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 653.
- ^ T, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
- ^ B, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai