Ціконі

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Ціко́ні[1]вёска ў Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Ціконі
лац. Cikoni
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Геранёнскі
Насельніцтва: 10 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231338
СААТА: 4229807176
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°3′13″ пн. ш. 25°37′27″ у. д. / 54.05361° пн. ш. 25.62417° у. д. / 54.05361; 25.62417Каардынаты: 54°3′13″ пн. ш. 25°37′27″ у. д. / 54.05361° пн. ш. 25.62417° у. д. / 54.05361; 25.62417
Ціконі на мапе Беларусі ±
Ціконі
Ціконі
Ціконі
Ціконі
Ціконі
Ціконі

Гісторыя

рэдагаваць

У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 15 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Бэрдаўшчына памешчыка Э.Умястоўскага. У 1905 г. 65 жыхароў, 63 дзесяціны зямлі.

У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 13 двароў, 58 жыхароў.

У 1940 г. 18 двароў, 70 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Сураскім, з 1963 г. у Жылёўскім. з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах. У 1951 г. арганізаваны калгас «Змагар», пазьней у калгасе імя Ф.Э.Дзяржынскага. 3 1977 г. у калгасе імя У.І.Леніна. Потым у складзе калгаса «Сураж». У 1999 г. 13 двароў, 23 жыхары.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 10 чалавек[2]
  • 1999 год — 23 чалавек, 13 двароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Іўеўскі раён. — Мінск: Белта, 2002.