Цэнтральная руская народная рада

палітычная арганізацыя закарпацкіх украінцаў

Цэнтральная руская (з 1938 року — ўкраінская) народная рада (па-ўкраінску: Центральна Руська Народна Рада) — палітычная арґанізацыя закарпацкіх украінцаў, што паўстала ў 1919 годзе з аб’яднаных мясцовых народных радаў (Хусцкае, Ужгарадзкае й Прэшаўскае)[1].

Цэнтральная руская народная рада
укр. Центральна Руська Народна Рада
Дата ўтварэньня 8 траўня 1919 (105 гадоў таму)
Дата спыненьня існаваньня 1939
Тып палітычная арґанізацыя
Штаб-кватэра Ужгарад
Месцазнаходжаньне Закарпацьце
Дзейнічае ў рэгіёнах Закарпацьце
Старшыня Рады Аўґустын Валошын

Стварэньне

рэдагаваць

28 кастрычніка 1918 Амэрыканская народная рада Вугра-Русінаў ад імя падкарпацкіх русінаў падпісала з чэхаславацкім эміґранцкім палітыкам, будучым прэзыдэнтам Т. Ґ. Масарыкам дамову пра далучэньне русінскіх земляў да будучае Чэхаславаччыны[2]. Аднак гэтая дамова патрабавала ўхваленьня афіцыйнымі прадстаўнікамі Падкарпацкае Русі. Гэтую функцыю стала выконваць Цэнтральная руская народная рада.

Як сьведчыць рапарт чэхаславацкага амбасадора ў Будапэшце Мілана Годжы ад 19 сьнежня 1918 року, першым такім орґанам выступіла Сваляўская русінская рада, ад якое дэлеґацыя 22 русінаў на чале зь Міхайлам Камарніцкім падала мэмарандум, якім жадала далучэньня Карпацкае Русі «па ґеаґрафічных ды эканамічных прычынах лепш да Чэхаславаччыны». Хоць у мэмарандуме мовілася ад імя русінаў Унґу, Бэрэґу, Уґочы ды Мармарашу, дэлеґацыя такога мандату ня мела. 1 студзеня 1919 року Годжа сустрэўся і з сакратаром правугорскае Ужгарадзкае народнае рады Аўґустынам Валошынам. Валошын на славах прахаў пра далучэньне да Чэхаславаччыны, але пісьмова не жадаў рабіць мэмарандум да таго часу, пакуль чэхаславацкія войскі ня возьмуць Ужгарад[3].

Цэнтральная руская народная рада была заснаваная 8 траўня 1919 року, па ініцыятыве Аўґустына Валошына. Гэтым жа днём у памяшканьні колішняга Будынку кіраваньня Ўнскага камітату ва Ўжгарадзе, дэлеґацыя ЦРНР ухваліла далучэньне Закарпацьця да Чэхаславаччыны на аўтаномным статусе й даслала дэлеґацыю ў Прагу. Першым старшынём рады абралі Аўґустына Валошына.

Аддзяленьне масквафільскага крыла

рэдагаваць

9 кастрычніка 1919 року масквафільскае крыло, на чале з А. Бэскідам, А. Ґаґатком, А. Бродзіем аддзялілася ад ЦРНР ды стварыла Цэнтральную русскую народну раду (Савет)[4][5]. Узначаліў масквафільскую Раду Антон Бэскід, намесьнікам старшыні стаў Андрэй Ґаґатко.

Спыніла сваё існаваньне 29 кастрычніка 1938 року, пасьля забароны дзейнасьці палітычных партыяў.

Зьмена назвы

рэдагаваць

Пасьля аддзяленьня масквафільскага крыла назва была зьменена на Першая цэнтральная руская народная рада[5].

ЦРНР існавала ўвесь час пад Чэхаславаччынаю, як кааліцыя ўкраінскіх дзеячаў і ґрупаў, за выключэньнем камуністаў.

8 кастрычніка 1938 року Першая руска-ўкраінская цэнтральная народная рада, узначальваная А. Валошынам, ды Цэнтральная русская народная рада на чале зь Ё. Камінскім зладзілі між сабою й вырашылі «дамагацца для Падкарпацкае Русі тых жа правоў, якія атрымала й атрымае Славаччына...». На гэтым пасяджэньні двух Радаў быў сфармаваны ўрад Падкарпацкае Русі на чале з прэм’ер-міністрам ды міністрам асьветы А. Бродзіем.

У 1938 годзе ператварылася ў Цэнтральную ўкраінскую народную Раду (ЦУНР) ды згуляла важную ролю ў рэалізацыі дзяржаўнага аўтаномнага статусу Карпацкае Ўкраіны. З студзеня 1939 функцыі ЦУНР перабрала Ўкраінскае нацыянальнае аб’яднаньне (УНА). Функцыі ж русафільскае сэкцыі перабрала Хусцкая Цэнтральная руская народная рада[1].

  1. ^ а б Поп И., Энциклопедия Подкарпатской Руси, с. 396.
  2. ^ Магочій П.Р., Поп І. (уклад.) Енциклопедія історії та культури карпатських русинів. Сс. 10-11.
  3. ^ Магочій, Павло Роберт, с. 60.
  4. ^ Бескид Антон Григорович Вегеш М. М. // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2003. — Т. 1 : А — В. — 688с.:іл с. — ISBN  966-00-0734-5
  5. ^ а б Документи свідчать...З архіву Миколи Мушинки

Літаратура

рэдагаваць