Цэнтральная руская народная рада (Хуст)

арганізацыя падкарпацкіх русафілаў у Падкарпацкай Украіне

Цэнтральная руская народная рада (па-расейску: Центральная Русская Народная Рада) — арґанізацыя падкарпацкіх русафілаў у Падкарпацкай Украіне, створаная ў Хусьце 14 лістапада 1938 року[1].

Цэнтральная руская народная рада
рас. Центральная Русская Народная Рада
Абрэвіятура ЦРНР
Дата ўтварэньня 14 лістапада 1938 (86 гадоў таму)
Дата спыненьня існаваньня 15 сакавіка 1939
Тып палітычная арґанізацыя
Штаб-кватэра Хуст
Старшыня Васіль Караман
Асноўныя асобы Васіль Караман, Пятро Сова, Паўло Фэдар

Дзейнасьць арґанізацыі

рэдагаваць

У арґанізацыю ўвайшлі найактыўнейшыя русафілы. Асноўнымі асобамі былі Васіль Караман, Пятро Сова ды Паўло Фэдар. Галоўнаю мэтаю арґанізацыі была абарона «рускіх інтарэсаў» у аўтаномнай Падкарпацкай Украіне. ЦРНР пратэставала супраць звальненьня русінаў русафільскае арыентацыі з школьнае сыстэмы, кваліфікавала палітыку ўлады Аўґустына Валошына як антыдзяржаўную, акцыі Карпацкае Сечы называла «ўкраінскім тэрорам», прахала ад цэнтральнага праскага ўраду зьмену ўлады ўкраінафілаў на ўладу, уведзеную Эдмундам Бачынскім[1].

Праская ўлада ў стане кананьня Чэхаславаччыны й яе паступовае трансфармацыі ў аўтарытарную дзяржаву на выклікі ЦРНР ніяк не рэаґавала[1]. Арґанізацыя зьнікла разам з Карпацкаю Ўкраінаю.

  1. ^ а б в Поп И., с. 396.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Поп, И. Энциклопедия Подкарпатской Руси. Ужгород: Изд-во В.Падяка, 2001. 431 с. ISBN 966-7838-23-4