Ужгарадзкі мэмарандум

дакумэнт Цэнтральнае рускае народнае рады ад 8 траўня 1919 року

Ужгарадзкі мэмарандум (па-ўкраінску: Ужгородський меморандум, па-чэску: Užhorodské memorandum) — дакумэнт Цэнтральнае рускае народнае рады ад 8 траўня 1919 року, падпісаны ў памяшканьні колішняга Будынку кіраваньня Ўнскага камітату ва Ўжгарадзе, у якім агульны орґан русінскіх нацыянальных радаў (Ужгараду, Прэшава й Хусту), з удзелам прадстаўнікоў эміґрацыі, выказалі гатоўнасьць стаць аўтаномнаю часткаю Чэхаславаччыны.

Сутнасьць

рэдагаваць

Дакумэнт пацьвярджаў вынікі плебісцыту русінаў у ЗША ў сьнежні 1918 року і ўлучаў чатырнаццаць пунктаў, якія сфармуляваў па амэрыканскіх мерках Рыгор Жатковіч.

Для русінаў Закарпацьця далучэньне да Чэхаславаччыны ў той час было практычна адзінаю альтэрнатываю, паколькі з Расеі шырыўся бальшавізм, ЗУНР стала аб’ектам польскае акупацыі, а арыентацыя вугорскіх русінаў на Будапэшт нігілявалася праз камуністычны пераварот у Будапэшце. ЦРНР 8 траўня 1918 р. і 16 траўня 1918 р. абмеркавала будучыя адносіны ЧСР і Русі.

Магчымасьці ды іх рэалізацыя

рэдагаваць

Рада таксама прапанавала Р. Жатковічу пасаду міністра русінскае дзяржавы ў Чэхаславаччыне.

ЦУНР даслала 23 траўня 1919 р. у Прагу больш за сотню чальцоў дэпутацыі, якую прыняў міністар унутраных справаў Антанін Швэгла і прэзыдэнт Томаш Масарык.

Значэньне мэмарандуму, як прыкладаньня да волі русінаў ЗША, складалася ў выразе сапраўднага намеру русінскага краю далучыцца як аўтаномія да Чэхаславаччыны. Мэмарандум як «волю народу Карпатаў» быў дасланы на мірную канфэрэнцыю ў Парыж.

Абяцанае аўтаноміі русіны дачакаліся толькі ў сярэдзіне сьнежня 1938 року на падставе Канстытуцыйнага закону ЧСР № 328/1938.