Цыбрыкі

смажаныя клёцкі з бульбы

Цыбрыкі — смажаныя клёцкі з бульбы.

Цыбрыкі
Нацыянальная стравабеларуская
ПаходжаньнеБеларусь
РэгіёнУсходняя Эўропа
Дата зьяўленьняХІХ стагодзьдзе
Асноўны складнікбульба
Распаўсюджаныя складнікімука, алей
Падобныя стравыклёцкі

Спачатку бульбу (1 кг) чысьцяць і надзіраюць на дробнай тарцы. З атрыманай натаркаванай масы адціскаюць сок пры дапамозе марлі. З бульбянога сока пасьля адстойваньня выдаляюць крухмал, які дадаюць у бульбу. Бульбяное цеста соляць і фармуюць на кулькі велічынёй з грэцкі гарэх. Зробленыя бульбяныя кулькі паніруюць у муцэ (2 сталовыя лыжкі) і абсмажваюць у алеі (3 сталовыя лыжкі) да румянай скарынкі. Прыгатаваныя цыбрыкі выкладваюць на папяровы ручнік і падаюць са сьмятаннай падлівай (1 шклянка), якую гатуюць з кропам і часнаком (паўгалоўкі)[1].

Часам цыбрыкі прыпраўляюць перцам[2]. На Полаччыне зь ХІХ стагодзьдзя вядомыя цыбрыкі з грыбным начыньнем[3]. Таксама страву могуць падаваць пад сьметанкова-грыбной падлівай. Выкарыстоўваецца на Тыднях беларускай кухні[4].

  1. ^ Алена Серада. Як прыгатаваць цыбрыкі // Партал «Слушна», 9 лютага 2024 г. Праверана 12 лютага 2024 г.
  2. ^ Зьнізу дранік, зьверху дранік: топ-5 страў з бульбы // Радыё «Ўнэт», 22 студзеня 2023 г. Праверана 12 лютага 2024 г.
  3. ^ Аліна Бальшакова. А вось і цыбрыкі // Полацкі весьнік : газэта. — 2 лютага 2018.
  4. ^ Цыбрыкі і гарбузовы суп прадэгустуюць мінчане на Тыдні беларускай кухні // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 верасьня 2016 г. Праверана 12 лютага 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць