Цодзік Даўгапольскі
Цодзік Львовіч Даўгапо́льскі (11 жніўня 1879, Гарадок —16 ліпеня 1959, Менск) — жыдоўскі пісьменьнік зь Беларусі.
Цодзік Даўгапольскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 жніўня 1879[1] |
Памёр | 16 ліпеня 1959[1] (79 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт |
Гады творчасьці | 1898 — 1959 |
Жанр | паэзія і проза |
Мова | ідыш і расейская мова |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў горадзе Гарадку Віцебскай губэрні ў сям’і мэламэду. Вучыўся і працаваў на шчаціннай фабрыцы ў Невелі. Экстэрнам здаў іспыт на званьне хатняга настаўніка і працаваў у вёсцы Захар’іна Магілёўскай губэрні. У 1912 годзе вярнуўся ў Гарадок і на працягу шасьці гадоў узначальваў жыдоўскую вучэльню. Быў актыўным сябрам Бунду. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў інструктарам Наркаму адукацыя, дырэктарам дзіцячага дому ў Віцебску, пазьней — у газэтах і часопісах. З 1933 году працаваў у Дзяржвыдзе БССР. У 1937 годзе быў арыштаваны і асуджаны. Адбываў пакараньне ў Казахстане і быў вызвалены ў 1943 годзе.
Творчасьць
рэдагавацьДрукавацца пачаў у 1914 годзе (зборнік «Карціны з мястэчка»). Пісаў на ідышы, беларускай і расейскай мовах. Аўтар раманаў, аповесьцей, нарысаў, фэльетонаў і п'ес. У 1931 годзе выйшаў зборнік вершаў «З маім пяром у руцэ».
Сярод апублікаванага:
- раманы «Каля адчыненай брамы» (1928, беларускі пераклад 1931), «Шоўк» (1934), «На савецкай зямлі» (1931);
- аповесьць «Агітпоезд» (1934, беларускі пераклад 1935);
- п’есы «Бітва машын», «Да апошняга»;
- Dem Zeydns Kloles. Дэм зэйдес клолэс[2]
і інш.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г National Library of Israel Names and Subjects Authority File (іўр.)
- ^ RARUS'S GALLERY (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Кудраўцаў І. Ф. Даўгапольскі Цодзік Львовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0