Цені (п’еса)

(Перанакіравана з «Цені (п'еса)»)

«Цені» — драма беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, пастаўленая ў 1919 годзе і апублікаваная асобным выданьнем у 1920 годзе[1]. Гэты твор зьяўляецца своеасаблівым працягам праблем, узьнятых у драме «Страхі жыцьця»[2].

Цені
Аўтар Францішак Аляхновіч
Дата прэм’еры 1919
Жанр драма

Галоўны герой п'есы — бацька сямейства Сьцяпан, чыі ўзвышаныя парываньні і прага творчасьці пераўтвараюцца ў сваю супрацьлегласьць, у эгаістычныя памкненьні. Яго 18-гадовы сын Міхась ня думае пра нейкі працоўны занятак, а, зачыніўшыся ў пакоі, марыць пра падарожжы па Млечным шляху. У доме зьяўляецца загадкавая прыгажуня Матыльда. Заблытаныя адносіны мужчынскай паловы сям'і з Матыльдай прысьпешваюць сьмерць жонкі Сьцяпана Марыі. Міхась застрэльваецца. Усе гэтыя падзеі завяршаюцца канчатковай стратай адчуваньня рэальнасьці ў Сьцяпана, у выніку чаго ён сустракаецца з сваім ценем.

Доктар філялягічных навук Валеры Марціновіч адзначае:

Трагедыя ж Сьцяпана пачынаецца тады, калі ён добра ўсьвядоміў, што ў сьвеце, дзе ўсё перавернута, сподні, адваротны бок і ёсьць сапраўдная сутнасьць, норма існаваньня. За ілюзорнай абалонкай рэчаіснасьці герою адкрылася яе сапраўднае аблічча.[3]

Максім Гарэцкі выводзіў задуму п'есы наступным чынам:

Галоўная думка драмы, ня зусім ясна і даступна выказаная і нямаючая пеўнага адзінства ў сваім зьясьненьні, заключаецца, подлуг актавых прадмоў, вось у чым: людзі — ніштожныя капашлівыя чарвякі, мізэрныя мімаходныя цені, жыцьцё іх — мамэнцік Вечнасьці; аднак, надароныя веснавымі, поэтычнымі парываньнямі, яны часам лезуць у спрэчку з гэнай Вечнасьцю, хочуць здабыць яе тайны, — і ў тым краса і змысл іх істнаваньня[4].

Бібліяграфія

рэдагаваць

  • Францішак Алехновіч. Цені: драма ў 3 актах. // Беларусь : штодзённая палітычна-эканамічная і літаратурная газэта. — 1920, 17 студзеня. — № 11.
  • Францішак Алехновіч. Цені: драма ў 3 актах. // Беларусь : штодзённая палітычна-эканамічная і літаратурная газэта. — 1920, 18 студзеня. — № 12.
  • Францішак Алехновіч. Цені: драма ў 3 актах. // Беларусь : штодзённая палітычна-эканамічная і літаратурная газэта. — 1920, 23 студзеня. — № 16.
  • Францішак Алехновіч. Цені: драма ў 3 актах. // Беларусь : штодзённая палітычна-эканамічная і літаратурная газэта. — 1920, 24 студзеня. — № 17.
  • Францішак Алехновіч. Цені: драма ў 3 актах. // Беларусь : штодзённая палітычна-эканамічная і літаратурная газэта. — 1920, 25 студзеня. — № 18.
  • Францішак Алехновіч. Цені: драма ў 3 актах. // Беларусь : штодзённая палітычна-эканамічная і літаратурная газэта. — 1920, 28 студзеня. — № 20.
  • Францішак Алехновіч. Цені: драма ў 3 актах. — Менск: Друкарня Інвалідаў, 1920. — 47 с.
  • Францішак Аляхновіч. Цені. (Драма ў 3 актах). // Выпісы з беларускае літаратуры. Новы і найноўшы кругабегі : уложана спецыяльнай камісіяй пры выдавецтве. — Менск: Савецкая Беларусь, 1923. — С. —.

  • Францішак Аляхновіч. Выбраныя творы. Драматургія; Проза; Вершы; Публіцыстыка; Лісты; Тэатразнаўства; Успаміны / укладанне, прадмова Анатоля Сабалеўскага ; каментарый Генадзя Кажамякіна. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 541 с. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1, Мастацкая літаратура). — 1200 ас. — ISBN 985-504-005-8

Крытыка, рэцэнзіі

рэдагаваць
  1. ^ Аляхновіч Францішак // Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Аляксей Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X
  2. ^ Максімовіч, В. А. «Новая драма» Францішка Аляхновіча // Беларуская літаратура пршай трэці XX стагоддзя / В. А. Максімовіч. — Мн.: Бел. навук, 2006. — С. 314. — 424 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0683-4
  3. ^ Максімовіч, В. А. «Новая драма» Францішка Аляхновіча // Беларуская літаратура пршай трэці XX стагоддзя / В. А. Максімовіч. — Мн.: Бел. навук, 2006. — С. 316. — 424 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0683-4
  4. ^ Гарэцкі, М. Цені // Гісторыя беларускае літэратуры. — Выданьне другое (папраўленае). — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1921. — С. 198.

Літаратура

рэдагаваць