Страхі жыцьця
«Страхі жыцьця» — трохактавая драма беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў Менску ў верасьні 1918 году[1].
Страхі жыцьця | |
Аўтар | Францішак Аляхновіч |
---|---|
Дата прэм’еры | 1918 |
Месца прэм’еры | Менск |
Жанр | драма |
СюжэтРэдагаваць
Сям’я беспрацоўнага архітэктара Сымона трывае шэраг няшчасьцяў праз галечу і беспрасьветнасьць існаваньня. Спачатку сьпіваецца галава сям’і. Дачка Юзя, каб неяк паправіць матэрыяльнае становішча, пачынае гандляваць целам. Ня маючы сродкаў на лекі памірае цяжка хворая жонка Сымона Альжбета. Неўзабаве і сама Юзя моцнае захворвае і ўрэшце прынімае атруту. Галава сям’і Сымон вырашае скончыць сваё жыцьцё самагубствам, аднак у выніку вар’яцее і забівае свайго сына Алеся.
Канцэпцыя герояўРэдагаваць
Доктар філялягічных навук Валеры Марціновіч адзначае, што ў драме выведзена некалькі тыпаў сьветаўспрыманьня: апатычна-прагматычны (маці), безнадзейна-пэсымістычны (Юзя, Казік) і бунтарска-трагічны (Сымон). Адасоблены сын пакуль яшчэ знаходзіцца ў палоне неўсьвядомлена-трывожнага пачуцьця і наіўна-дзіцячага спадзяваньня на лепшы паварот абставінаў[2].
ВодгукіРэдагаваць
Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літаратуры» дзяліўся ўражаньнямі па праглядзе п’есы:
Прачытаўшы ці паглядзеўшы на сцэне ўсе тры акты, мы так уражаны жахам гэтага зла, гэтых страхаў, што сэрца закіпае гняўлівым абурэньнем і напаўняецца смагаю новай творчасьці, жаданьнем зьніштожыць страхі старога сьвету і стварыць новае, ясьнеючае, ня блізкае да ўсякіх страхаў жыцьцё[3].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Марціновіч А. Хто ж ён, Францішак Аляхновіч // Сувязь: Літ.-крытыч. арт.. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 10. — 253 с. — ISBN 5-340-01389-8
- ^ Максімовіч, В. А. «Новая драма» Францішка Аляхновіча // Беларуская літаратура пршай трэці XX стагоддзя / В. А. Максімовіч. — Мн.: Бел. навук, 2006. — С. 308. — 424 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0683-4
- ^ Максім Гарэцкі Гісторыі беларускае літаратуры. — Мн: 1992. — С. 362.