Целяшы (Магілёўская вобласьць)
вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі
Целяшы́[1] — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавету.
Целяшы | |
трансьліт. Cieliašy | |
Першыя згадкі: | 1776 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Прапойскі |
Сельсавет: | Гіжэнскі |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | 278 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2246 |
Паштовы індэкс: | 213242 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°37′13.721″ пн. ш. 31°4′16.046″ у. д. / 53.62047806° пн. ш. 31.07112389° у. д.Каардынаты: 53°37′13.721″ пн. ш. 31°4′16.046″ у. д. / 53.62047806° пн. ш. 31.07112389° у. д. |
± Целяшы |
Гісторыя
рэдагавацьНа мапе 1776 пазначана як «Телеги». У 1783 г. 11 двароў, 104 жыхары. У 1848 сяло Целяшы ў складзе казённага Гарадзецкага маёнтку. У 1858 у вёсцы ўжо існавала драўляная Ільінская царква, другую царкву быццам пабудавалі каля 1861. Адна царква згарэла ў 1933[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 253 чалавекі
- 1999 год — 325 чалавек
- 1926 год — 528 чалавек[2].
Геаграфія
рэдагавацьГеаграфічна вёска знаходзіцца на поўначы Прапойскага раёну.
Прамысловасьць і сельская гаспадарка
рэдагавацьУ вёсцы знаходзіцца СВК «Рассветовский Агро».
Сацыяльная сфэра
рэдагавацьУ вёсцы ёсьць Целяшэўская базавая школа, дырэктар — Сьцяпанаў Сяргей Віктаравіч.
Таксама ў Целяшах дзейнічае комплексны прыёмны пункт і фэльчарска-акушэрскі пункт.
Славутасьці
рэдагаваць- Братэрская магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 г. у баях супраць нямецкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у шпіталі.
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[3].
Асобы
рэдагаваць- Віктар Ракаў, паэт. Нарадзіўся ў Целяшах, працаваў настаўнікам у школе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 282
- ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 584
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 560