Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Лічыцы)

Славутасьць
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква ў Лічыцах
Царква ў Лічыцах
Краіна Беларусь
Вёска Лічыцы
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Аўтар праекту Мікалай Ільіч Ціхвінскі[d]
Стан дзейны
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Царква́ ўзьві́жаньня Сьвято́га Крыжа́ — праваслаўная царква ў Лічыцах у Ваўкавыскім раёне.

Гісторыя

рэдагаваць

Пабудавана ў другой палове 19 ст. з цэглы.

Архітэктура

рэдагаваць
 
Сьвята-Крыжаўзьвіжанская царква з боку апсіды

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана па каноне чатырохчасткавага храму падоўжна-восевай кампазыцыі: двух’ярусны (васьмярык на чацверыку) прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда з бакавымі рызьніцамі.

Пакаты чатырохсхільны дах цэнтральнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнай галоўкай на барабане, шацёр званіцы — яблыкам з крыжам.

Фасады прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, крапаваны вуглавымі лапаткамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі і аркатурнымі фрызамі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.