Царква прытулку Сьвятога Яна (Талін)
Славутасьць | |
Царква прытулку сьвятога Яна
Jaani Seegi kirik | |
Царква, 2011 рок
| |
Краіна | Эстонія |
Места | Талін |
Каардынаты | 59°26′1″ пн. ш. 24°45′42″ у. д. / 59.43361° пн. ш. 24.76167° у. д.Каардынаты: 59°26′1″ пн. ш. 24°45′42″ у. д. / 59.43361° пн. ш. 24.76167° у. д. |
Канфэсія | лютэранства |
Эпархія | Нованахічаванская і Расейская япархія[d] |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | барока |
Першае згадваньне | 1237 |
Дата заснаваньня | XIV стагодзьдзе |
Будаваньне | XIV стагодзьдзе—??? |
Апошні плябан | Тэр Хосраў[1] |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Царква прытулку сьвятога Яна | |
Царква прытулку сьвятога Яна на Вікісховішчы |
Царква́ прыту́лку сьвято́га Я́на (па-эстонску: Jaani Seegi kirik) — лютэранская царква ў Таліне па адрасе Тартуская шаша, 16А. Помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў. З 1994 року будынак царквы, які шмат стагодзьдзяў адносіўся да комплексу будынкаў прытулку для старых сьвятога Яна, знаходзіцца ў арэндзе ў Армянскай Апостальскай царкве Эстоніі.
Мінуўшчына
рэдагавацьУ XIV стагодзьдзі ў комплексе лепразорыю сьвятога Яна паўстала першая каплічка. Да XVI стагодзьдзя прытулак быў багатай, эканамічна і юрыдычна аўтаномнай установай, з уладаньнямі ў Хар’юмаа, Вірумаа; шпіталём, жылымі кварталамі для пракажэных, вадзяным млыном, стайняй, кузьняй, саўнай і іншымі збудаваньнямі ў Таліне.
Падзеі Лівонскай вайны змусілі талінскі магістрат прыняць рашэньне праз знос капліцы з прычыны блізкасьці да мескіх муроў. Будынак мог стаць умацаваньнем у руках падыходзячага ворага, і ў 1570 року ўвесь комплекс лепразорыю быў зруйнаваны. Па вайне, напрыканцы стагодзьдзя, ён быў адноўлены, але ўжо ня меў ранейшага багацьця і стаў звычайным шпіталём і прытулкам для старых.
Замест капліцы ў 1648 року была пабудаваная царква, але ўжо ў іншым месцы. У XVIII стагодзьдзі яна была павялічаная. У XIX стагодзьдзі царкву пакрылі шчытавым дахам і дабудавалі нэабарочную вежу.
За савецкім часам царква выкарыстоўвалася як склад.
У траўні 1994 будынак, які належыць Эстонскай лютэранскай царкве, аддадзены ў арэнду на 99 рокаў парафіі сьвятога Рыгора Армянскай Апостальскай царквы Эстоніі. Суполка, зарэгістраваная ў 1993 року, занялася яе рэстаўрацыяй і добраўпарадкаваньнем. На пэрыяд перабудовы армянскія набажэнствы ладзіліся ў памяшканьнях Швэдзкай царквы Таліну. 17 чэрвеня 2001, да 1700-рочча заснаваньня хрысьціянскай дзяржаўнасьці ў Армэніі, адбылося асьвечаньне адрэстаўраванага храма, да гэтае даты ў царкоўным двары быў усталяваны хачкар, прывезены з Армэніі.
У царкве знаходзяцца копіі твораў знакамітых армянскіх мастакоў з выявамі Багародзіцы Марыі, сьвятога Рыгора Асьветніка, Мясропа Маштоца, сьвятога Саркіса(en), Хрыста Збавіцеля.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Асмик Хараджанян. (18 чэрвеня 2010) Армянский крест в Таллине (рас.) Еркрамас. «Голос Армении». Праверана 15 верасьня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр 22252 |