Царква Сьвятой Ганны (Задваране)
храм у в. Задваране
Царква | |
Царква Сьвятой Ганны
| |
Агульны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Задваране |
Каардынаты | 52°55′48″ пн. ш. 24°32′01″ у. д. / 52.93° пн. ш. 24.53361° у. д.Каардынаты: 52°55′48″ пн. ш. 24°32′01″ у. д. / 52.93° пн. ш. 24.53361° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Царква Сьвятой Ганны | |
Царква Сьвятой Ганны на Вікісховішчы |
Царква Сьвятой Ганны — праваслаўны храм у в. Задваране Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.
Гісторыя
рэдагавацьПабудавана ў першай палове XIX стагодзьдзі з цэглы.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Вырашана прамавугольным у пляне аб’ёмам, які ўступам пераходзіць у паўкруглую апсіду з бакавой нізкай рызьніцай. Да фасадау дабудавана трох’ярусная чатырохгранная званіца, завершаная макаўкай; 2-і ярус вырашаны 4-калённым прысьценным порцікам з трохвугольным франтонам. Макаўкай завершаны і двухсхільны дах над алтарнай часткай. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.