Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Зэмбін)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
| |
Міхайлаўская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Зэмбін |
Каардынаты | 54°21′27.2″ пн. ш. 28°13′13.12″ у. д. / 54.357556° пн. ш. 28.2203111° у. д.Каардынаты: 54°21′27.2″ пн. ш. 28°13′13.12″ у. д. / 54.357556° пн. ш. 28.2203111° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Барысаўская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Віктар Іванавіч Струеў[d] |
Сайт | zembin.by |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Зэмбіне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Барысаўскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Зэмбіне збудавалі ў 1903—1904 гадох на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду. 19 кастрычніка 1908 году настаяцель Васкрасенскага сабора Барысава протаярэй Мікалай Фалевіч зьдзейсьціў чын асьвячэньня царквы.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. За часамі Другой сусьветнай вайны будынак царквы атрымаў нязначныя пашкоджаньні. Па вайне савецкія ўлады перарабілі яго пад склад сельскагаспадарчай прадукцыі і малатарню. У 1965 годзе, каб зьняць адзін з ваенных эпізодаў фільму «Пераклічка», алтарную сьцяну царквы падарвалі дынамітам.
У 2010—2014 гадох царкву адбудавалі. Пры аднаўленчых працах у 2014 годзе настаяцель ярэй Андрэй Капульцэвіч выявіў падмуркавы камень з надпісам: «Сьвяты храм збудаваны за сьвятаром Канстантынам Шафаловічам 1904 год».
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, якая складаецца з васьмерыковай званіцы, падоўжнай прастакутнай у пляне трапезнай, кубападобнай малітоўнай залі з бакавымі прыдзеламі і гранёнай апсыдай. Вышыннымі дамінантамі выступаюць шатры званіцы і асноўнага аб’ёму, завершаныя купаламі-цыбулінамі. Галоўны фасад мае сымэтрычную камазыцыю, цэнтар вылучаецца ўваходным парталам і люкарнай над ім. Фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў плястычных ліштвах, апрацоўваюцца руставанымі лапаткамі, завяршаюцца аркатурным фрызам і прафіляваным карнізам. Бавыя фасады з разарванымі кілепадобнымі франтонамі ў цэнтры.
Ва ўнутранай прасторы скляпеністыя перакрыцьці не захаваліся[1]
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Фрагмэнт
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 11А
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.