Царква Сьвятога Георгія (Сьмілавічы)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Ўладзімера
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Сьмілавічы |
Каардынаты | 53°45′10″ пн. ш. 28°00′40″ у. д. / 53.75278° пн. ш. 28.01111° у. д.Каардынаты: 53°45′10″ пн. ш. 28°00′40″ у. д. / 53.75278° пн. ш. 28.01111° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Барысаўская япархія[d] |
Царква Сьвятога Ўладзімера | |
Царква Сьвятога Ўладзімера на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Георгія — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Сьмілавічах. Знаходзілася ў цэнтры мястэчка, на Рынку. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Сьмілавічах збудавалі ў 1865 годзе на месцы драўлянай Прачысьценскай царквы Сьвятога Пасаду, вядомай з XVII ст.
У 1937 годзе савецкія ўлады ўзарвалі будынак царквы. Да нашага часу захаваліся падмуркі.
У 1990-я гады ў Сьмілавічах збудавалі новую Георгіеўскую царкву (у іншым месцы).
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мела форму роўнабаковага крыжа. Над сяродкрыжжам узвышаўся глухі драўляны купал. Фасады былі афарбаванымі ў жоўта-белы колер.
Усярэдзіне мела скляпеністыя перакрыцьці. У алтары месьціўся 5-узроўневы іканастас ў стылі нэабарока.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.