Царква Сьвятога Георгія (Мір)

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Георгія
Царква Сьвятога Георгія
Царква Сьвятога Георгія
Краіна Беларусь
Мястэчка Мір
Каардынаты 53°27′18.73″ пн. ш. 26°28′39.65″ у. д. / 53.4552028° пн. ш. 26.4776806° у. д. / 53.4552028; 26.4776806Каардынаты: 53°27′18.73″ пн. ш. 26°28′39.65″ у. д. / 53.4552028° пн. ш. 26.4776806° у. д. / 53.4552028; 26.4776806
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Наваградзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Царква Сьвятога Георгія на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Георгія
Царква Сьвятога Георгія
Царква Сьвятога Георгія
Царква Сьвятога Георгія на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Георгія[a] — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Міры. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы мястэчка, на могіках пры Замкавай вуліцы. Дзее як прыпісная да Мірскай Траецкай царквы. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную могілкавую царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Міры збудавалі ў 1910 годзе.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта кубападобны аб’ём, да якога далучаюцца прастакутныя ў пляне апсыда і прытвор. Шатровы дах завяршаецца 4-гранным драўляным барабанам з купалам-цыбулінай, прытвор — шчытом з 2 аркавымі праёмамі. Уваход вылучаецца аркавым праёмам у кілепадобным абрамленьні. Фасады праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі з броўкамі, дэкаруюцца нішамі і рэльефнымі крыжамі[1].

  1. ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Святого Георгия, Свято-Георгиевская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Юрыя або Юр'еўская царква
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць