Царква Праабражэньня Гасподняга (Язна)
Помнік гісторыі | |
Царква Праабражэньня Гасподняга
| |
Спаская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Язна |
Каардынаты | 55°25′37.90″ пн. ш. 28°09′21.30″ у. д. / 55.4271944° пн. ш. 28.1559167° у. д.Каардынаты: 55°25′37.90″ пн. ш. 28°09′21.30″ у. д. / 55.4271944° пн. ш. 28.1559167° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | расейска-бізантыйскі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Праабражэньня Гасподняга | |
Царква Праабражэньня Гасподняга на Вікісховішчы |
Царква́ Праабражэ́ньня Гаспо́дняга[a] — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Язьне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Язьне збудавалі ў 1901 годзе.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 4-часткавая кампазыцыя складаецца з шатровай званіцы, бабінца, асноўнага аб’ёму і 5-граннай апсыды з бакавымі прыдзеламі. Асноўны крыжападобны ў пляне аб’ём накрываецца 4-схільным дахам, завершаным купалам-цыбулінай. Узбуйненыя элемэнты архітэктурнага дэкору (карнізы, фрыз, ліштвы, лапаткі) ствараюць насычаную плястыку экстэр’еру будынка[1].
Галерэя
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
травень 1918 г.
-
травень 1918 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Спаса або Спаская царква
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000571 |