Царква Праабражэньня Гасподняга (Грыцкавічы)
Помнік гісторыі | |
Царква Праабражэньня Гасподняга
| |
Спаская царква
| |
Краіна | Беларусь |
вёска | Грыцкавічы |
Каардынаты | 54°34′50″ пн. ш. 28°56′24″ у. д. / 54.58056° пн. ш. 28.94° у. д.Каардынаты: 54°34′50″ пн. ш. 28°56′24″ у. д. / 54.58056° пн. ш. 28.94° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Барысаўская япархія[d] |
Царква Праабражэньня Гасподняга | |
Царква Праабражэньня Гасподняга на Вікісховішчы |
Царква Праабражэньня Гасподняга, Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Грыцкавічы Крупскага раёну Менскай вобласьці.
Гісторыя
рэдагавацьНа высокім узгорку, на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана каля 1822 году з дрэва. Двух’ярусная слуповая шатровая званіца стаяла асобна перад царквой. Была прыпісана да Халопеніцкай Усьпенскай царквы. Каля царквы захаваўся старажытны каменны крыж.
Архітэктура
рэдагавацьТвор народнага дойлідзтва. Вырашана кампактным прамавугольным зрубам на бутавым падмурку і пад вальмавым дахам (гонтавы перакрыты бляхай у 1979), якія пераходзяць у шатровы над пяціграннай апсідай з нізкімі бакавымі рызьніцамі. Дах па цэнтры завершаны васьмігранным шатровым барабанам з невялікай макаўкай на вузкай шыі. Уваходы праз двухслуповы ганак з двухсхільнай навісьсю. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены апяразаны падкарнізнай аркатурай і маюць па адным прамавугольным (у апсідзе лучковым) аконным праёме, расчлянёным брусамі-сьцяжкамі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦарква Праабражэньня Гасподняга (Грыцкавічы) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Царква Праабражэньня Гасподняга , Radzima.org
- Царква Праабражэньня Гасподняга (рас.), Глёбус Беларусі
- РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 822, арк. 99;
- Описание церквей и приходов Минской епархии. Игуменский уезд. Мн., 1879. С. 245.
Літаратура
рэдагаваць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыкляпэдычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. — 653 с 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4