Царква Покрыва Багародзіцы (Дудаковічы)
Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы
| |
Пакроўская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дудаковічы |
Каардынаты | 54°17′14.70″ пн. ш. 29°54′40.20″ у. д. / 54.2874167° пн. ш. 29.9111667° у. д.Каардынаты: 54°17′14.70″ пн. ш. 29°54′40.20″ у. д. / 54.2874167° пн. ш. 29.9111667° у. д. |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Дата заснаваньня | 2-я палова XIX ст. |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква́ По́крыва Багаро́дзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX ст. (мураўёўка) у Дудаковічах. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы гістарычнага мястэчка, на ўзвышшы. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дудаковічах збудавалі ў другой палове XIX ст.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Цэнтрычны кубападобны аб’ём завяршаецца 8-гранным сьветлавым шатровым барабанам. Прастакутны партал галоўнага ўваходу вылучаецца глыбокім рызалітам, злучаецца з аркавым аконным праёмам хораў высокай аркавай нішай і завяршаецца 2-гранным шчытом. Такім жа рызалітам вылучаецца апсыда. Бакавыя ўваходы з магутнымі пэрспэктыўнымі парталамі. Архітэктура будынка адзначаецца багатай дэкаратыўнай плястыкай — аркатурнымі фрызамі, прафіляванымі ліштвамі аркавымі аконнымі праёмамі, кутнімі калёнкамі-бочкамі, прастакутнымі нішамі.
У інтэр’еры пануе 2-сьветлавая, перакрытая самкнутым 8-гранным скляпеньнем прастора барабану, падтрыманага чатырма магутнымі слупамі і перакінутымі паміж імі аркамі. 8 бакавых прасторавых ячэек перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.