Царква Сьвятога Олафа (Талін)

лютэранскі збор у Таліне (Эстонія)
(Перанакіравана з «Царква Олевістэ»)
Славутасьць
Царква Олевістэ
Oleviste kirik
Царква ўночы
Царква ўночы
Краіна Эстонія
Места Талін
Каардынаты 59°26′29.1″ пн. ш. 24°44′52.1″ у. д. / 59.441417° пн. ш. 24.747806° у. д. / 59.441417; 24.747806Каардынаты: 59°26′29.1″ пн. ш. 24°44′52.1″ у. д. / 59.441417° пн. ш. 24.747806° у. д. / 59.441417; 24.747806
Канфэсія пратэстанцтва
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль готыка
Першае згадваньне 1267
Дата заснаваньня XIII стагодзьдзе
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Сайт Афіцыйны сайт
Царква Олевістэ на мапе Эстоніі
Царква Олевістэ
Царква Олевістэ
Царква Олевістэ
Царква Олевістэ на Вікісховішчы

Царква́ сьвято́га О́лафа або Царква О́левістэ (па-эстонску: Oleviste kirik) — баптысцкая царква, разьмешчаная ў Таліне на месцы, дзе ў XII стагодзьдзі знаходзіўся гандлёвы двор скандынаўскіх купцоў. Найранейшыя згадкі пра царкву адносяцца да 1267 року.

Царква прысьвечаная нарвэскаму каралю Олафу II, пад час валадараньня якога завяршыўся пераход краіны на хрысьціянства. Акрамя таго, сьвяты Олаф лічыцца апекуном мараходаў.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Першыя зьвесткі пра царкву адносяцца да 1267 року. Яна была заснаваная як каталіцкая і названая ў гонар нарвэскага караля Олафа Харальдссана.

У XV стагодзьдзі царква была пераробленая на базыліку, узьведзеныя новыя хоры, у галоўнай прасторы зьявіліся чатырохгранныя слупы. Скляпеньні галоўнага нэфу былі зробленыя зоркападобнымі, а бакавыя — крыжовымі.

Падчас рэканструкцыі на вежы царквы быў узьведзены вельмі высокі шпіль, такім чынам вышыня царквы дасягнула 159 мэтраў, што на той момант было найвышэйшым збудаваньнем у сьвеце[1]. Царкоўны шпіль быў бачны за шмат кілямэтраў і служыў арыентырам для караблёў[2], чым, магчыма, і тлумачылася ідэя падобнага будаўніцтва.

У 1513—1523 роках ля царквы на сродкі мясцовага купца Ганса Паўэлса была збудаваная капліца Дзевы Марыі. Фундатару капліцы прысьвечаны асобны кенатаф у ёй, аўтарам якога, праўдападобна, зьяўляецца вэстфальскі разьбяр Гайнрых Брабэндэр(de).

 
Зоркавыя скляпеньні

15 верасьня 1524 з пачаткам Рэфармацыі касьцёл сьвятога Олафа стаў лютаранскім храмам. Пад уплывам характэрнага для Рэфармацыі іконаборства былі зьнішчаныя абразы і іншае касьцёльнае начыньне.

З-за вышыні шпілю ў царкву восем разоў траплялі ўдары маланкі, ад чаго тройчы пачыналіся пажары. Пасьля аднаго зь іх, які адбыўся ў 1625 року, царква страціла статус найвышэйшага будынку сьвету.

Апошні раз царква гарэла 16 ліпеня 1820. Па адбудове ў 1840 року яна набыла сучасны выгляд. У 1850 расейскі цар Мікалай I падараваў царкве вялікі звон. У гэты ж час былі пастаўленыя новыя арганы і перавезеныя зь іншых будынкаў жырандолі.

Да 1944 року ў царкве Олевістэ знаходзілася нямецкая грамада. 17 верасьня 1950 перададзены баптысцкай грамадзе, у ёй праведзены капітальны рамонт.

Разам з адбудаваным шпілем у цяперашні час царква мае вышыню 123,7 м, зьяўляючыся трэцяй па вышыні царквой у сьвеце. Паводле пастановы талінскага мескага кіраўніцтва, хмарачосы ў Таліне ня могуць быць пабудаваныя вышэйшымі за царкву сьвятога Олафа.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Игорь Светлов. Таллин (рас.). Туроператор «Отдыхай!». Праверана 25 кастрычніка 2012 г.
  2. ^ Церковь Олевисте (рас.). Туристическая компания «TourPlus». Праверана 25 кастрычніка 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць
  Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр  1097
  • Тамара Томберг. Таллин. Путеводитель. — Таллин: Периодика, 1987.
  • Neil Taylor. Estonia — the Bradt Travel Guide. — Bradt Guides, 2007. — ISBN 978-1-84162-194-4

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Царква Сьвятога Олафа (Талін)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў