Царква Ўшэсьця Гасподняга (Петрыкаў)
Помнік сакральная архітэктуры | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга
| |
Царква Ўшэсьця Гасподняга (да надбудовы купалоў-цыбулінаў)
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Петрыкаў |
Каардынаты | 52°07′25.52″ пн. ш. 28°29′34.45″ у. д. / 52.1237556° пн. ш. 28.4929028° у. д.Каардынаты: 52°07′25.52″ пн. ш. 28°29′34.45″ у. д. / 52.1237556° пн. ш. 28.4929028° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Тураўская япархія |
Царква Ўшэсьця Гасподняга |
Царква Ўшэсьця Гасподняга — помнік архітэктуры канца XIX стагодзьдзя ў Петрыкаве. Знаходзіцца ў цэнтры места[a]. Дзее. Твор архітэктуры «цаглянага» стылю.
Гісторыя
рэдагавацьУшэсьценскую мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Петрыкаве збудавалі ў 1890 годзе.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1990-я гады будынак аднавілі не ў аўтэнтычным выглядзе (атынкавалі і надбудавалі купалы-цыбуліны).
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры «цаглянага» стылю. Рэдкі прыклад тагачаснай праваслаўнай архітэктуры на этнічнай тэрыторыі беларусаў (у юрысдыкцыі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі) без выкарыстаньня стылістыкі Маскоўскай дзяржавы. Мае 4-часткавую структуру: прытвор-званіца, кароткая трапезная, папярочны аб’ём малітоўнай залі, 5-гранная апсыда. У сылюэце пануюць 2 дамінанты: 4-гранная купальная званіца і магутны васьмігранны сьветлавы барабан, накрыты самкнутым сфэрычным купалам. Уваход вылучаецца нізкім прастакутным прытворам пад 2-схільным пакрыцьцём. Фасады праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі і круглымі люкарнамі, атынкаваныя ліштвы якіх раней графічна вылучаліся на чырвонацагляным фоне фасадаў[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Па атынкаваньні і надбудове купалоў-цыбулінаў
-
Галоўны фасад
-
Інтэр’ер
-
Росьпіс
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камунальная
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.