Царква Ўшэсьця Гасподняга (Забычаньне)

помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя ў Забычаньні (Беларусь)
Помнік гісторыі
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Ушэсьценская царква
Ушэсьценская царква
Краіна Беларусь
Вёска Забычаньне
Каардынаты 53°25′40.60″ пн. ш. 31°52′29.10″ у. д. / 53.4279444° пн. ш. 31.87475° у. д. / 53.4279444; 31.87475Каардынаты: 53°25′40.60″ пн. ш. 31°52′29.10″ у. д. / 53.4279444° пн. ш. 31.87475° у. д. / 53.4279444; 31.87475
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзархат
Эпархія Магілёўская япархія 
Архітэктурны стыль эклектыка
Будаваньне 18931897 гады
Царква Ўшэсьця Гасподняга на мапе Беларусі
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга на Вікісховішчы

Царква́ Ўшэ́сьця Гаспо́дняга — помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Забычаньні. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першая драўляная царква ў Забычаньні пад тытулам Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ўпамінаецца ў 1511 годзе. У пачатку XVII ст. мясцовы шляхціч збудаваў новую драўляную царкву Сьвятога Духа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У 1893 годзе пачалося будаваньне мураванай царквы Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) за кошт зямяніна Аркадзя Астанкевіча і мясцовых жыхароў. У 1897 годзе адбылося асьвячэньне новай царквы.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1932 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. Будынак перадалі калгасу, які перарабіў яго пад зернесховішча. Царква пацярпела ў Другую сусьветную вайну.

У 1990-я гады пачалося аднаўленьне царквы, якую паўторна асьвяцілі 23 верасьня 2018 году.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 4-часткавая падоўжна-восевая кампазыцыя будынка складаецца з прытвора, трапезнай, малітоўнай залі і 5-граннай апсыды. Вэртыкальнымі дамінантамі выступаюць 8-гранныя шатровыя барабаны надбудаванай над прытворам званіцы і цэнтральнага кубападобнага аб’ёму. Фасады падзяляюцца кутнікі трохчвэртнымі калёнкамі, зубчастымі фрызамі, аркатурнымі пасамі, праразаюцца падвойнымі аркавымі аконнымі праёмамі ў плястычных ліштвах. Вокны падвойныя, з паўцыркульнымі завяршэньнямі. Асаблівасьцю плястычнага разьвязку будынка ёсьць шчытавыя завяршэньні сьценаў аб’ёмаў і барабанаў, абрысы якіх паўтараюць шматсхільны дах.

Усярэдзіне ў малітоўную залю адкрываецца сьветлавы барабан з самкнутым скляпеньнем, абапёрты праз парусы на шырокія аркі прыдзелаў, апсыды і прытвору. Апсыда перакрываецца конхай. Арыгінальная дэкаратыўная аздоба не захавалася[1].

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць