Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (Сьпягла)
Славутасьць | |
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сьпягла |
Каардынаты | 54°44′57.8″ пн. ш. 26°39′44″ у. д. / 54.749389° пн. ш. 26.66222° у. д.Каардынаты: 54°44′57.8″ пн. ш. 26°39′44″ у. д. / 54.749389° пн. ш. 26.66222° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Тып будынка | царква |
Дата заснаваньня | 1923 |
Стан | дзеючая |
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы | |
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у в. Сьпягла Вялейскага раёну Менскай вобласьці.
Гісторыя
рэдагавацьУ цэнтры вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1923 годзе з дрэва.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік народнага дойлідзтва. Асноўны чатырохсьценны зруб няправільнай прамавугольнай формы накрыты двухсхільным дахам. Над франтонам галоўнага фасаду ўзвышаецца невялікі цыбулепадобны купал на чатырохгранным канічным барабане. Гарызантальна ашаляваныя сьцены прарэзаны лучковымі ўваходным і аконнымі праёмамі ў ліштвах, цокальны пояс вылучаны вэртыкальнай шалёўкай. Квадратны ў пляне прытвор накрыты двухсхільным дахам, над якім узьведзена невялікая чатырохгранная шатровая званіца. Невялікая прамавугольная апсіда накрытая 1-схільным дахам.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.