Цэнтралізаваны экзамэн

(Перанакіравана з «ЦЭ»)

Цэнтралізава́ны экза́мэн — выпускны экзамэн, які здаюць у абавязковым парадку адзінаццаціклясьнікі Рэспублікі Беларусь. Цэнтралізаваны экзамэн заснаваны на матэрыялах школьнай праграмы. Экзамэн праводзіцца з мэтай адзначыць узровень ведаў выпускнікоў у тэставым варыянце, вынікі якога будуць выкарыстаны для вызначэньня выніковай адзнакі вучня. Правядзеньнем ЦЭ займаецца Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.

Сістэма правядзеньня

рэдагаваць

Адзінаццаціклясьнікі павінны здаць Цэнтралізаваны экзамэн па дзьвум прадметам школьнай праграмы, адным зь якіх зьяўляецца беларуская альбо расейская мова, а іншы выбіраецца па жаданьню вучня з наступных магчымых:

Вынікі ЦЭ прыраўнены да Цэнтралізаванага тэставаньня й могуць быць выкарыстаны для паступленьня ў вышэйшыя навучальныя ўстановы абітурыентамі праз конкурс сярод паступаючых. Вынікі падыспытных падагульняюцца ў стабальнай сістэме й перакладаюцца ў дзесяцібальную дзеля вызначэньня выніковай адзнакі, якая пойдзе ў атэстат.

Гісторыя стварэньня

рэдагаваць

У жніўні 2021 року Ігар Карпенка, на той момант міністр адукацыі Беларусі, аб’явіў, што зь 2023 будзе ўведзены выпускны экзамен, падобны да ЦТ. Міністар лічыў, што гэта паслужыць памяньшэньнем нагрузкі на выпускнікоў і палепшыць якасьць атэстату аб сярэдняй адукацыі[1][2].

У 2023 року ЦЭ быў уведзены, такім чынам нагрузка на школьнікаў дакладна зьменшылася: замест чатырох выпускных іспытаў цяпер трэба было здаць толькі 2, а школьнікі цяпер рыхтуюцца адразу ж і да выпускных экзаменаў, і да ўступных[3][4].

14 траўня 2023 року прайшоў першы ЦЭ, на які былі зарэгістраваны 53323 выпускнікоў. Для правядзеньня ЦЭ было выдзелена 144 пункта здачы, сярод якіх 30 — ВНУ, 60 — каледжы, 54 — школы, ліцэі й гімназіі[5].

Статыстыка

рэдагаваць

У 2023 року сярод больш 50 000 удзельнікаў ЦЭ 41 776 чалавек абралі расейскую мову, а беларускую — толькі 11 509, што складае 21,6%. На сто балаў з ста магчымых расейскую мову сумарна на ЦТ і ЦЭ здалі 482 выпускнікоў, беларускую — 413[6].

Таксама шматлікімі былі іспыты па матэматыцы: яе выбралі 20582 удзельніка, зь іх на ЦЭ — 9906[5]. На ЦЭ 100 балаў набралі 157 здаючых[7].

У 2024 року ўдзельнічалі каля 55,5 тысяч выпускнікоў. Сто балаў атрымалі 636 выпускнікоў, больш за ўсё па матэматыцы — 248[8].

На ЦЭ па беларускай мове ў 2024 року было зарэгістравана 9400 чалавек, на расейскую — 44200. Гэта значыць, што беларускую мову здавалі 17,5%[9].

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць