Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў

Установа адукацыі «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» — некамэрцыйная арганізацыя, якая фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту, мэтай якой ёсьць мэтадычнае й арганізацыйнае забесьпячэньне кантролю ведаў навучэнскае моладзі, накіраванае на павышэньне якасьці адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама правядзеньне мерапрыемстваў па ажыцьцяўленьні тэставаньня грамадзян.

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў
Тып некамэрцыйная арганізацыя, якая фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту
Дырэктар Юры Міксюк
Сайт http://rikc.by

Ажыцьцяўляе суправаджэньне цэнтралізаванага тэставаньня (ЦТ) у Рэспубліцы Беларусь: азнаямляе з дакумэнтамі, якія рэґлямэнтуюць уступную кампанію, падае зьвесткі аб зборніках і мэтадычных дапаможніках для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэставаньня, апэратыўна прадастаўляе вынікі рэпэтыцыйнага й цэнтралізаванага тэставаньняў, дае кваліфікаваныя адказы на пытаньні аб тэставаньні.

Паводле афіцыйнага сайту інстытут зьдзяйсьняе наступныя віды эканамічнае дзейнасьці:

  • іншая адукацыя для дарослых і іншая адукацыя, не ўключаная ў іншыя групоўкі;
  • дасьледаваньні і распрацоўкі;
  • дасьледаваньні і распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук;
  • дасьледаваньні і распрацоўкі ў галіне грамадазнаўчых і гуманітарных навук;
  • апрацоўка дадзеных;
  • выдавецкая дзейнасьць.

Задачы інстытуту:

  • Стварэньне арганізацыйна-прававога забесьпячэньня інфраструктуры для арганізацыі і правядзеньня тэставаньня грамадзян.
  • Правядзеньне навукова-даследчых работ (НДР) і навукова-дасьледчых досьведна-канструктарскіх работ (НДДКР) па распрацоўцы й укараненьні нарматыўна-мэтадычных дакумэнтаў і сэртыфікаваных кампутэрна-квалімэтрычных сродкаў для вымярэньня якасьці навучаньня, новых адукацыйных стандартаў і тэхналёгіяў.
  • Каардынацыя зьмястоўнай часткі адукацыйных стандартаў з патрабаваньнямі тэставага кантролю якасьці ведаў і сэртыфікацыя адукацыйных праграмаў, мэтодык і сродкаў кантролю.
  • Падрыхтоўка і выданьне вучэбна-мэтадычнай, навукова-тэхнічнай літаратуры, нарматыўнай дакумэнтацыі, зборнікаў тэстаў і рэклямнай прадукцыі.
  • Правядзеньне тэставаньня грамадзян па асноўных прадметах агульнай сярэдняй, прафэсійна-тэхнічнай, сярэдняй спэцыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама прафэсійнай арыентацыі і агульным узроўні падрыхтоўкі.
  • Падрыхтоўка тэставых матэрыялаў і правядзеньне ўнутраных і зьнешніх атэстацыяў па заказах вышэйшых навучальных установаў і іншых арганізацыяў.
  • Арганізацыя падрыхтоўкі (падрыхтоўчыя курсы) да ўдзелу ў тэставаньні.
  • Правядзеньне па выніках тэставаньня маніторынгу якасьці адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і распрацоўка рэкамэндацыяў па ўдасканаленьні кіраваньня й арганізацыі адукацыйнага працэсу.
  • Правядзеньне канфэрэнцый і нарадаў па праблемах адукацыі, удзел у міжнародных, рэспубліканскіх праграмах і праектах па праблемах тэставаньня ў сыстэме адукацыі.
  • Падрыхтоўка й абмен навуковай, тэхнічнай і эканамічнай інфармацыяй з установамі і фізычнымі асобамі.
  • Аказаньне кансультацыйных адукацыйных паслуг.
  • Стварэньне інфармацыйных банкаў зьвестак па асноўных кірунках дзейнасьці інстытуту.
  • Вывучэньне й абагульненьне замежнага досьведу ў кантролі ведаў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць