Даян Кітан
Дая́н Кі́тан (па-ангельску: Diane Keaton; нарадзілася 5 студзеня 1946 году) — амэрыканская акторка і рэжысэрка. Кітан ёсьць вядомай дзякуючы сваёй індывідуальнасьці і стылем адзеньня. На сваім рахунку мае прэміі «Оскар», BAFTA, «Залаты Глёбус» і прэмію AFI за жыцьцёвыя дасягненьні.
Біяграфія
рэдагавацьКітан пачала сваю кар’еру на сцэне і дэбютавала на экране ў якасьці статыста ў фільме «Каханыя і іншыя незнаёмцы» (1970). Яна стала вядомай дзякуючы сваёй першай галоўнай ролі ў кіно, зьняўшыся ў фільме «Хросны бацька» (1972). Акрамя таго, зьняла ў працягу гэтага фільму, як то ў «Хросны бацька 2» (1974) і «Хросны бацька 3» (1990). Фільмы, якія найбольш паўплывалі на ейную кар’еру, ёсьць фільмы, дзе рэжысэрам выступіў Ўудзі Ален. Да гэтых фільмаў адносяцца «Згуляй яшчэ раз, Сэм» (1972), «Сонны чалавек» (1973) і «Каханьне і сьмерць» (1975), якія замацавалі за ёй рэпутацыю камэдыйнае акторцы. Чацьвёрты фільм з Ўудзі Аленам, рамантычная камэдыя «Эні Гол» (1977), прывяла да таго, што Кітан сталася ляўрэаткай прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю. Акрамя таго, сам фільм быў абраны найлершым на чарговай цырымоніі «Оскар».
Каб пазьбегнуць таго, каб яна назаўсёды засталася вядомай ў вобразе Эні Гол, Кітан стала дасьведчаным драматычным выканаўцам, зьняўшыся ў фільмах «У пошуках містэра Гудбара» (1977) і «Інтэр’еры» (1978). Акторка атрымала яшчэ тры намінацыі на «Оскар» за ролю фэміністычнай актывісткі Луізы Браянт у фільме «Чырвоныя» (1981), жанчыны з леўкеміяй у кінастужцы «Марвінавы пакой» (1996) і драматурга ў фільме «Нешта трэба даць» (2003).
Сярод іншых папулярных фільмаў Кітан варта адзначыць «Мангэтан» (1979), «Бэбі-бум» (1987), «Бацька нявесты» (1991) і «Бацька нявесты 2» (1995), «Таямніца забойства ў Мангэтане» (1993), «Клюб першых жонак» (1996), «Сям’я Стоўн» (2005), і «Кніжны клюб» (2018).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.tvrage.com/person/id-59118/Diane+Keaton
- ^ Diane Keaton // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Diane Keaton // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ https://www.theguardian.com/film/2011/nov/20/then-again-diane-keaton-review
- ^ прыёмны сын
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт.
- Даян Кітан (анг.) на сайце IMDb