Фрэнсіс Форд Копала
Фрэнсіс Форд Копала (па-ангельску: Francis Ford Coppola; нарадзіўся 7 красавіка 1939 году) — амэрыканскі рэжысэр, прадусар і сцэнарыст. Ён лічыцца адной з асноўных асобаў новага галівудзкага руху 1960-х і 1970-х гадоў[5]. Копала ёсьць атрымальнікам пяці Оскараў, шасьці узнагародаў Залатога Глёбусу, двух прэміяў Залатой пальмавай галіны і прэміі БАФТА.
Фрэнсіс Форд Копала | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 7 красавіка 1939[1][2][3][…] (83 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | сцэнарыст, кінапрадусар, кінарэжысэр, пісьменьнік, мантажэр, выканаўчы прадусар, кампазытар, вінаградар, актор |
Навуковая сфэра | вінаградарства, кінавытворчасьць[d][4], film direction[d][4] і кінасцэнарыстыка[d][4] |
Гады дзейнасьці | 1996 |
Жанры | Новы Галівуд[d] |
Бацька | Кармайн Копала[d] |
Маці | Італія Копала[d] |
Дзеці | Сафія Копала[d], Раман Копала[d] і Джан-Карлё Копала[d] |
Узнагароды | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
IMDb | ID nm0000338 |
Подпіс | ![]() |
Пасьля рэжысэраваньня фільму «Людзі дажджу» ў 1969 годзе Копала быў суаўтарам сцэнару «Патан» (1970), атрымаўшы прэмію Оскар за найлепшы арыгінальны сцэнар разам з Эдмундам Голам Нортам. Рэпутацыя Каполы як выбітнага рэжысэра была замацаваная па выхадзе культавай кінастужкі «Хросны бацька» (1972), які зрабіў рэвалюцыю ў жанры гангстэрскіх фільмаў[6], атрымаўшы ўхвалу і камэрцыйны посьпех. «Хросны бацька» здабыў тры ўзнагароды Оскар у катэгорыях найлепшы фільм, найлепшы актор і найлепшы адаптаваны сцэнар. Адзін з наступных фільмаў рэжысэра і адначасова працяг папярэдняга твору «Хросны бацька 2» (1974) стаў першым сыквэлам, які здабыў прэмію Оскар у катэгорыі найлепшы фільм. Кінастужка, якая высока ацэньваецца кінакрытыкамі, прынёс Копале яшчэ тры ўзнагароды Оскар, як то за найлепшы адаптаваны сцэнар, найлепшы рэжысэр і найлепшы фільм, што зрабіла яго другім рэжысэрам пасьля Білі Ўайлдэра, які здабыў гэтыя тры ўзнагароды за адзін і той жа фільм.
Таксама ў 1974 годзе ён выпусьціў трылер «Размова», які атрымаў Залатую пальмавую галіну на Канскім кінафэстывалі. Наступны ягоны фільм ваенна-эпічнага кірунку «Апакаліпсіс сёньня» (1979) быў ухвалены за яскравае адлюстраванне вайны ў Віетнаме. Фільм здабыў яшчэ адную Залатую пальмавую галіну, што зрабіла Копалу адным зь дзевяці рэжысэраў, якія двойчы атрымалі гэтую ўзнагароду. Іншымі прыкметнымі фільмамі рэжысэра ўлучаюць драмы «Ізгоі» і «Байцоўская рыбка» (абодва 1983), «Клюб „Котан“» (1984), «Пэгі Сью абралася шлюбам» (1986), «Хросны бацька 3» (1990), «Дракула» (1992) і «Заклінальнік дажджу» (1997).
Шмат сваякоў Копалы сталі знакамітымі акторамі і рэжысэрамі, як то ягоная сястра Талія Шайр ёсьць акторкай, ягоная дачка Сафія і ўнучка Джыя працуюць рэжысэркамі, ягоны сын Раман ёсьць сцэнарыстам, а пляменьнiкі Джэйсан Шварцман і Нікалас Кейдж ёсьць акторамі. Копала мае дом у Каліфорніі, дзе месьціцца ягоная сямейнай вінакурня[7].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Francis Ford Coppola // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Francis Ford Coppola // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Francis Ford Coppola // filmportal.de — 2005.
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ «Francis Ford Coppola: 10 essential films». British Film Institute.
- ^ Barry, Langford (2005). «Film Genre: Hollywood and Beyond». Edinburgh University Press. — С. 134.
- ^ Mariani, John. «An Interview With Francis Ford Coppola: Master Filmmaker And Major Wine Producer». Forbes.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Фрэнсіс Форд Копала(анг.) на сайце IMDb