Хросны бацька 2

фільм 1974 году

«Хросны бацька 2» (па-ангельску: The Godfather Part II) — амэрыканскі эпічны крымінальны фільм 1974 году, створаны рэжысэрам Фрэнсісам Фордам Копалам паводле сцэнару, напісаным у суаўтарстве з Марыё П’юза.

Хросны бацька 2
па-ангельску: The Godfather Part II
Жанр драматычны фільм, крымінальны фільм[d], флэшбэк-фільм[d], экранізацыя раману[d], эпічны фільм[d], крымінальны трылер[d], crime drama film[d], гангстэрскі фільм[d], гістарычны фільм і гістарычны драматычны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Хросны бацька[1]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Пітэр Цынэр[d], Бары Малкін[d] і Рычард Маркс[d]
Мастак Dean Tavoularis[d]
Вытворчасьць Paramount Pictures
Распаўсюд Paramount Pictures і Ivi.ru[d]
Дата выхаду 12 сьнежня 1974[3], 28 ліпеня 1975[4], 25 верасьня 1975[5] і 27 жніўня 1975
Працягласьць 202 хвіліна і 165 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова і сыцылійская мова[d]
Бюджэт 13 000 000 $[3]
Прыбытак 47 960 085 $[6] і 47 834 595 $[6]
Папярэдні Хросны бацька
Наступны The Godfather Part III[d]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Галоўныя ролі выканалі Аль Пачына, Робэрт Д’ювал, Даян Кітан, Робэрт Дэ Ніра, Талія Шайр, Маргана Кінг, Джон Кезэйл, Марыяна Гіл і Лі Страсбэрг. Часткова грунтуючыся на рамане «Хросны бацька» П’юза 1969 году, фільм зьяўляецца як працягам, гэтак і прыквэлам «Хроснага бацькі», прадстаўляючы паралельныя гісторыі. Першая апавядае пра Майкла Карлеонэ ад 1958 году, а іншая — пра маладосьць і сталасьць дона сям’і Віта Карлеонэ. Прыквэл ахоплівае падарожжа Віта Карлеонэ з Сыцыліі ў ЗША і да часу заснаваньня ягонага ўласнага сямейнага прадпрыемства ў Нью-Ёрку.

Фільм быў заплянаваны адразу пасьля выхаду першага фільму, калі кампанія Paramount Pictures атрымала калясальны посьпех. Было вырашына прыцягнуць да здымак той жа самы склад. Копала, якому быў дадзены большы творчы кантроль над фільмам, хацеў зрабіць як працяг, гэтак і прыквэл фільму, які раскажа пра ўздым Віта і падзеньне Майкла. Пасьля выхаду кінастужка зарабіла ў сьвеце ад 48 да 88 мільёнаў даляраў пры бюджэце ў 13 мільёнаў даляраў. «Хросны бацька 2» быў намінаваны на адзінаццаць прэміяў «Оскар» на 47-й цырымоніі кінапрэміі і стаў першым сыквэлам, які перамог як найлепшы фільм.

Другая частка фільму і ейны папярэднік застаюцца вельмі ўплывовымі фільмамі, асабліва ў крымынальным жанры, і лічацца аднымі з найлепшых фільмаў усіх часоў. У 1997 годзе Амэрыканскі інстытут кіно паставіў фільм на 32-і радок у сьпісе найлепшых фільмаў у гісторыі амэрыканскага кіно, і праз 10 гадоў не зьмяніў гэтую пазыцыю[7]. «Хросны бацька 2» быў абраны дзеля захаваньня ў Нацыянальным рэестры фільмаў Бібліятэкі Кангрэсу ЗША ў 1993 годзе, лічачыся культурным, гістарычным і эстэтычна значным фільмам.

Фільм апавядае падзеі, якія мелі месца празь некаторы час пасьля падзеяў у «Хроснага бацькі», а таксама расказвае пра раньняе жыцьцё Віта Карлеонэ (Робэрт Дэ Ніра).

У 1901 годзе сям’я дзевяцігадовага Віта Андаліні была забітая ў Карлеонэ на Сыцыліі пасьля таго, як ягоны бацька абразіў мясцовага кіраўніка мафіі дона Чычыё (Джузэпэ Сыльята). Віта ўцёк на карабелі ў Нью-Ёрк і зарэгістраваўся там як Віта Карлеонэ. Ён пасяляецца ў Нью-Ёрку і ў 1917 годзе ў яго зьяўляецца жонка і нараджаецца сын Фрэда. Малады італьянец губляе працу праз умяшальніцтва мясцовага дона Фануччы (Гастонэ Москін), але Клемэнца (Бруна Кэрбі) запрашае Віта нечакана прыняць удзел у крадзяжы.

Празь нейкі час ў Віта нараджаецца яшчэ адзін сын Майкл. Злачынствы Віта прыцягваюць увагу Фануччы, які вымагае грошы ў абмен на заступніцтва. Партнэры Віта, Клемэнца і Сальваторэ Тэсіё (Джон Апрэа), прапануюць заплаціць яму, але Віта настойвае, што Фанучы прыме меншы плацёж, калі Віта зробіць яму прапанову, ад якой ён ня зможа адмовіцца. Падчас фэстывалю, Карлеонэ перасьледуе Фануччы да ягонае кватэры і застрэльвае. Віта становіцца паважаным і пасьпяховым чальцом супольнасьці, і да яго зьвяртаецца па дапамогу ўдава, якую гаспадар жадае высяліць. Пасьля таго, як гаспадар удавы даведваецца пра рэпутацыю Віта, ён згаджаецца дазволіць удаве заставацца на вельмі выгодных умовах. Віта разам зь сям’ёй наведвае Сыцылію ўпершыню пасьля эміграцыі. Ён разам зь дзелавым партнэрам Томазына прыходзіць у дом дона Чычыё, нібыта, каб папрасіць блаславеньня Чычыё на экспарт іхнага аліўкавага алею. Аднак, Віта помсьціць, раскрываючы сваё сапраўднае імя і забіваючы Чычыё.

У 1940-я гады сям’я Корлеонэ зьбіраецца дзеля сьвяткаваньня дня народзінаў Віта. Майкл абвяшчае, што ў адказ на напад на Пэрл-Гарбар ён пакінуў каледж і паступіў у склад марской пяхоты Злучаных Штатаў, што прыводзіць Соні (Джэймз Каан) ў лютасьць, Том (Робэрт Д’ювал) скептычна ставіцца да гэтае задумы, і толькі Фрэда (Джон Кезэйл) яго падтрымлівае. Калі Віта прыходзіць, усе, акрамя Майкла, выходзяць з пакою, каб павітаць яго.

У 1958 годзе, падчас вечарыны ў гонар першага прычасьця сына на возеры Тага, Майкл праводзіць шэраг сустрэчаў яе дон сям’і злачынцаў Корлеонэ. Фрэнк Пэнтанджэлі (Майкл Гацца), памагаты сям’і Карлеонэ, засмучаны тым, што Майкл адмаўляецца дапамагаць абараняць сваю тэрыторыю ад братоў Разата, якія працуюць на Гаймана Рота (Лі Страсбэрг), даўняга партнэра па карлеонскіх справах. У тую ноч Майкл пакідае Нэваду, перажыўшы замах на ягоны дом.

Майкл падазрае, што гэта Рот плянаваў ягонае забойства, але пры сустрэчы зь ім прыкідваецца, што нічога ня ведае. У Нью-Ёрку Пэнтанджэлі спрабуе захаваць прытворства Майкла, заключыўшы мір зь сям’ёй Разата, але яго спрабуюць забіць. Рот, Майкл і некалькі іхных партнэраў едуць у Гавану, каб абмеркаваць свае будучыя прадпрымальніцкія пэрспэктывы на Кубе ў зьвязку з урадам Фульхэнсіё Батысты. Пасьля таго, як Майкл стаў сьведкам самападрыву паўстанца, ён разумее, што рэжым Батысты нежыцьцяздольны і Кубінская рэвалюцыя атрымае перамогу. У навагоднюю ноч Фрэда незнарок раскрывае, што ведае правую руку Рота, Джоні Олу (Домінік К’янэзэ), аднак раней сьцьвярджаў, што яны ніколі не сустракаліся. Праз гэты факт Майкл разумее, што гэта Фрэда здрадзіў яму. Майкл загадвае свайму ахоўніку забіць Олу і Рота, але целаахоўнік ёсьць забітым паліцыяй, перш чым ён здолеў дабрацца да Рота. Батыста адракаецца ад прэзыдэнцкае пасады і уцякае. Падчас наступнага хаосу Майкл, Фрэда і Рот паасобку ўцякаюць у ЗША. Вярнуўшыся дадому, Майкл даведваецца, што ягоная жонка Кей (Даян Кітан) перажыла выкідак.

У Вашынгтоне, акруга Калумбія, камітэт Сэнату па пытаньнях арганізаванай злачыннасьці расьсьледуе справы сям’і Карлеонэ. Пэнтанджэлі згаджаецца даваць паказаньні супраць Майкла, які, на ягоную думку, двойчы яго здрадзіў і знаходзіцца пад аховай сьведак. Вярнуўшыся ў Нэваду, Фрэда кажа Майклу, што ён вельмі няшчасны праз тое, што на яго не зьвяртаюць увагі. Ён сьцьвярджае, што ня ведаў, што Майкла спрабавалі забіць і паведамляе Майклу, што адзін з чальцоў камісіі Сэнату быў падкуплены Ротам. Майкл адмаўляецца ад Фрэда, але загадвае свайму памочніку працягваць абараняць яго, пакуль жывая іхная маці. Майкл прывозіць брата Пэнтанджэлі з Сыцыліі, і ў выніку Пэнтанджэлі адмаўляецца ад сваёй папярэдняй заявы. Кей раскрывае Майклу, што на самой справе яна зрабіла аборт і што яна мае намер сысьці зь сям’і разам зь дзецьмі. Абураны Майкл штурхае Кей і выганяе яе, беручы на сябе апеку над дзецьмі.

Маці Майкла памірае, і Майкл пачынае помсьціць сваім ворагам. Рот, які вымушаны вярнуцца ў ЗША пасьля адмовы ў прадастаўленьні прытулку ў Ізраілі, забіваецца чалавекам Майкла. Том Гаген наведвае Пэнтанджэлі на вайсковай базе, дзе той хаваецца, нагадвае яму, што няўдалыя змоўшчыкі супраць рымскага імпэратару часта сканчалі жыцьцё самагубствам і запэўнівае, што пра ягоную сям’ю будуць клапаціцца. Пэнтанджэлі зьдзясьняе самагубства, лежачы ў ванне. Нарэшце, на рыбалцы памагаты Майкла забівае Фрэда.

Першапачаткова «Хросны бацька 2» атрымаў вельмі рознабаковыя водгукі[8], як то частка кінакрытыкаў негатыўна ўспрынялі твор, у той час як іншыя прызналі яго лепшым за першы фільм[9][10]. Не зважаючы на тое, што рэжысура і акторскае майстэрства адразу ж былі ўхваленымі, многія крытыкі скардзіліся і адзначалі, што ён ёсьць занадта павольным і заблытаным[11]. Аднак, фільм хутка стаў прадметам крытычнае пераацэнкі[12]. Незалежна ад таго, твор разглядаецца асобна альбо ў зьвязку з папярэднікам як адная праца, «Хросны бацька 2» цяпер шырока лічыцца адным з найвялікшых фільмаў сусьветнага кіно. На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 98%, заснаваны на 85 аглядах, зь сярэдняй адзнакай 9,70/10. Паводле кінакрытыкаў фільм, грунтуючыся на цудоўнае працы Аль Пачына і Робэрта Дэ Ніра, ўсталяваў новыя стандарты для сыквэлаў, якія яшчэ не сапсавалі першую частку. Metacritic, у якім выкарыстоўваецца сярэдняўзважаны рэйтынг, ацаніў фільм на 90 балаў з 100 магчымых на аснове 18 крытычных аглядаў, паказваючы ўсеагульнае ўхваленьне.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць