Ходараў (Магілёўская вобласьць)

вёска ў Гіжэнскім сельсавеце Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі

Хо́дараў[2] (таксама — Хо́дарава[2], Хо́дараўка[2]) — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавету.

Ходараў
трансьліт. Chodaraŭ
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Прапойскі
Сельсавет: Гіжэнскі
Насельніцтва: 39 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2246
Паштовы індэкс: 213242
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°30′39.895″ пн. ш. 31°6′19.584″ у. д. / 53.51108194° пн. ш. 31.10544° у. д. / 53.51108194; 31.10544Каардынаты: 53°30′39.895″ пн. ш. 31°6′19.584″ у. д. / 53.51108194° пн. ш. 31.10544° у. д. / 53.51108194; 31.10544
Ходараў на мапе Беларусі ±
Ходараў
Ходараў
Ходараў
Ходараў
Ходараў
Ходараў

Гісторыя

рэдагаваць

Узьнікла пасьля 1917 году. Насельнікамі яе былі жыхары вёсак Усохі і Аляксандраўка. Назва паходзіць ад імя Ходар (Тодар, Хвёдар)[3].

Перад вайной у вёсцы жыло 252 чалавекі[4]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 году гітлераўцамі было спалена 69 двароў (з 71 да вайны), забіта 18 жыхароў[4].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2011 год — 39 чалавек[1]
  • 2010 год — 40 чалавек
  • 1999 год — 80 чалавек
  • 1926 год — 81 чалавек[5]

Інфраструктура

рэдагаваць

У вёсцы працуе фэльчарска-акушэрскі пункт і дом сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Братэрская магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 г. у баях супраць нямецкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у шпіталі.
  • Магіла капітана Я. І. Ермалаева[6], які загінуў 27 лістапада 1943 г. у баі супраць нямецкіх захопнікаў[7].
  1. ^ а б КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  2. ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 282
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 584
  4. ^ а б Ходорово (рас.)
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 583
  6. ^ Пашпарт воінскага пахаваньня(недаступная спасылка)  (рас.)
  7. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 560