Хобіт: Бітва пяці войскаў

«Гобіт: Бітва Пяці войскаў» (па-ангельску: The Hobbit: The Battle of the Five Armies) — эпічны фэнтэзійны фільм 2014 року рэжысэра Пітэра Джэксана, трэцяя і апошняя частка трылёгіі паводле раману Джона Рональда Руэла Толкіна «Гобіт» (1937). Сусьветная прэм’ера фільму адбылася 1 сьнежня 2014 году ў Лёнлане.

Хобіт: Бітва Пяці войскаў
анг. The Hobbit: The Battle of the Five Armies
Выява лягатыпу
Жанр фэнтэзі
экшн
прыгоды
драма
Рэжысэр Пітэр Джэксан
Сцэнарыст
Заснаваны на Хобіт, або Туды і назад
Прадусар
У ролях
Кампазытар Говард Шор
Апэратар Эндру Лесьні
Мантаж Джэйбз Ольсэн
Мастак Dan Hennah[d]
Вытворчасьць

Кінастудыі:

Распаўсюджвальнік:

Распаўсюд Warner Brothers[d], Fórum Hungary[d][1] і Netflix
Дата выхаду 1 сьнежня 2014
Працягласьць 144 хвіліны[2]
Краіна Новая Зэляндыя Новая Зэляндыя
Вялікабрытанія Вялікабрытанія
ЗША ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $250 млн[3]
Прыбытак 956 019 788 $ і 255 138 261 $[4]
Папярэдні Хобіт: Цмокава пустэча
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Калі аддзел з трынаццаці гномаў наймаў гобіта Більба Торбінса дзеля ўзлому і дапаўненьня да «шчасьлівага» чатырнаццатага ліку, Більба меркаваў, што ягоныя прыгоды скончацца, калі ён знойдзе скарб, так неабходны правадыру гномаў Торыну. Падарожжа ў Эрэбор, заваяванае цмокам Смогам каралеўства гномаў, апынулася яшчэ небясьпечнейшым, чым маглі ўявіць гномы і нават Гэндальф — мудры чараўнік, які працягнуў Торыну і ягонаму аддзелу руку дапамогі.

У пагоню за гномамі кінулася войскаў оркаў, кіраваных абуджаным старажытным ліхам, а эльфы і людзі, зь якімі Більба і ягоным таварышам давялося мець справу падчас падарожжа, прад’явілі правы на шчодрую ўзнагароду — частку скарбаў Самотнай гары. Неўзабаве непадалёк ад яе сутыкнуцца пяць войскаў, і толькі крывапралітная бітва вызначыць вынікі адважнае гномавае выправы.

Вытворчасьць

рэдагаваць

Сьпярша Пітэр Джэксан плянаваў зьняць паводле «Гобіту» дзьве сэрыі, але 30 ліпеня 2012 пашырыў да трох фільмаў[7][8]. Як паведаміў рэжысэр, трэці фільм будзе апісваць бітву Пяці войскаў і шырока выкарыстоўваць дадаткі, якімі Толкін пашыраў гісторыю сьвету Міжзем’я (апублікаваныя напрыканцы «Вяртаньня караля»).

Спачатку трэцяя частка кінатрылёгіі мела называцца «Туды і назад»[9]. У красавіку 2014 Джэксан зьмяніў назву на «Бітву Пяці войскаў»[10].

  1. ^ http://nmhh.hu/dokumentum/166259/premierfilmek_forgalmi_adatai_2014.xlsx
  2. ^ THE HOBBIT: THE BATTLE OF THE FIVE ARMIES (12A). British Board of Film Classification (28 лістапада 2014). Праверана 28 лістапада 2014 г.
  3. ^ Reese Witherspoon Isn’t Nice or Wholesome in Wild, and That’s What Makes It Great Time. Time. Праверана 9 сьнежня 2014 г.
  4. ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
  5. ^ а б в г д Ben Skipper (24 красавіка 2014) Hobbit Finale Renamed The Hobbit: The Battle of the Five Armies (анг.). International Business Times. Праверана 22 траўня 2014 г.
  6. ^ а б в Helen O’Hara. (24 красавіка 2014) The Third Hobbit Is Now Subtitled The Battle Of The Five Armies (анг.). Empire Online. Праверана 22 траўня 2014 г.
  7. ^ Third 'Hobbit' Film Confirmed (анг.) // The Hollywood Reporter, 30 ліпеня 2012 г. Праверана 30 July 2012 г.
  8. ^ An unexpected journey (анг.). Facebook. Праверана 30 ліпеня 2012 г.
  9. ^ Pamela McClintock.. Third 'Hobbit' Film Sets Release Date (анг.) // The Hollywood Reporter Праверана 31 жніўня 2012 г.
  10. ^ Ben Child. (24 красавіка 2014) Peter Jackson retitles The Hobbit part three The Battle of the Five Armies (анг.). The GuardianПраверана 22 траўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць