Гаўард Шор

(Перанакіравана з «Говард Шор»)

Га́ўард Лэ́сьлі Шор (па-ангельску: Howard Leslie Shore; нарадзіўся 18 кастрычніка 1946 году, Таронта, Антарыё, Канада) — канадзкі кампазытар, аўтар музыкі да кінафільмаў. Склаў музыку для больш як 80 фільмаў, найбольш вядомыя зь якіх «Уладар пярсьцёнкаў» і «Маўчаньне ягнятаў». Ляўрэат прэміяў Акадэміі, «Грэмі», «Залаты Глёбус». Стала супрацоўнічае таксама з рэжысэрам Дэйвідам Кронэнбэргам, з 1979 року склаўшы музыку для кожнага ягонага фільму, за выняткам аднаго.

Гаўард Шор
Howard Leslie Shore
Прэс-канфэрэнцыя ў Вэлінгтане (Новая Зэляндыя, 2003)
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1946 (77 гадоў)
Месца нараджэньня Таронта, Антарыё
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар, дырыгент, музычны прадусар
Навуковая сфэра музыка да фільму[d]
Гады дзейнасьці 1978 — цяпер
Жанры клясычны, аркестравы, музыка да фільмаў
Інструмэнты саксафон
Супрацоўніцтва Лёнданскі філярманічны аркестар
Узнагароды «Оскар» (2001, 2003)
«Сатурн» (1994, 2003)
«Залаты Глёбус» (2003, 2004)
«Грэмі»
Сайт howardshore.com

Гаўард Шор таксама стварыў некалькі канцэртных твораў, сярод якіх опэра «Муха», створаная паводле сюжэту аднайменнага фільму Кронэнбэрга, кароткі этуд «Фанфары для аргану Ўонамэйкера і Філадэлфійскага аркестру» і кароткую ўвэртуру для Швайцарскага сымфанічнага аркестру.

Акрамя трох прэміяў Акадэміі, Шор таксама атрымаў тры Залатыя глёбусы і чатыры прэміі Грэмі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць