Філіпа Боенз
Філі́па Бо́енз (па-ангельску: Philippa Boyens) — новазэляндскі сцэнарыст і кінапрадусэр, якая напісала сцэнары для фільмаў Пітэра Джэксана кінасэрыі «Ўладар пярсьцёнкаў», «Кінг-Конг», «Мілыя косткі» і трылёгіі «Хобіт», дзе яна пісала сцэнар сумесна зь Пітэрам Джэксанам і Фрэн Ўолш.
Філіпа Боенз | |
Philippa Boyens | |
Філіпа Боенз (2012) | |
Імя пры нараджэньні | Philippa Boyens |
---|---|
Дата нараджэньня | 1962 |
Месца нараджэньня | Новая Зэляндыя |
Месца вучобы | |
Занятак | сцэнарыст кінапрадусэр |
Гады дзейнасьці | 2001 — цяпер |
Сябра ў | Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад[d] |
Дзеці | Кэлам Гітынз[d] |
Узнагароды | Прэмія «Хлатрудыс» за найлепшы адаптаваны сцэнар[d] (2001) прэмія «Г’юга» за найлепшую драматычную пастанову[d] (2002) прэмія «Нэб’юла» за найлепшы сцэнар[d] (2002) прэмія «Г’юга» за найлепшую драматычную пастанову (буйная форма)[d] (2003) прэмія «Нэб’юла» за найлепшы сцэнар[d] (2003) прэмія «Г’юга» за найлепшую драматычную пастанову (буйная форма)[d] (2004) Прэмія «Г’юга» за найлепшую драматычную пастаноўку, малая форма[d] (2004) прэмія «Нэб’юла» за найлепшы сцэнар[d] (2004) Прэмія BAFTA за найлепшы адаптаваны сцэнар[d] (2004) |
IMDb | ID nm0101991 |
Яна, Джэксан і Ўолш выйгралі прэмію «Оскар» за «Найлепшы адаптаваны сцэнар» за фільм «Уладар пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля» на 76-й цырымоніі ўручэньня прэміі ў 2004 годзе. Яна была таксама са-прадусэрам ва ўсіх фільмах Джэксана, пачынаючы з «Кінг-Конга», і ў фільме «Раён № 9».
Біяграфія
рэдагавацьВучоба
рэдагавацьНекаторы час Боенз была студэнткай Оклэндзкага ўнівэрсытэту, скончыўшы яго са ступеньню бакаляўра ангельскай мовы і гісторыі ў 1994 годзе. Яна атрымала ўзнагароду «Выдатнага выпускніка» ад унівэрсытэту ў 2006 годзе.
Сям’я
рэдагавацьУ яе трое дзяцей: дачка Фібі Гітынз, сыны Калум Гітынз (абодва з акторам Полам Гітынзам) і Ісаак Мілер. Калум граў Галета ў фільме «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы».
Кар’ера
рэдагавацьДа таго як стаць сцэнарыстам, Боенз працавала ў тэатры ў якасьці драматурга, настаўніка, прадусэра і мантажора. Яна таксама правяла час у якасьці рэжысэра ў «Новазэляндзкай гільдыі пісьменьнікаў».
Праца над «Уладаром пярсьцёнкаў»
рэдагавацьБоенз стала фанаткай Дж. Р. Р. Толкіна яшчэ дзіцём. Калі Філіпа прыйшла дапамагчы камандзе сцэнарыстаў «Уладара пярсьцёнкаў», яна ўжо прачытала кнігу сем разоў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Філіпа Боенз (анг.) на сайце IMDb