Бэнэдыкт Камбэрбэтч
Бэнэды́кт Камбэрбэ́тч (па-анґельску: Benedict Cumberbatch; нарадз. 19 ліпеня 1976, Лёндан) — ангельскі актор тэатру, кіно і тэлебачаньня.
Бэнэдыкт Камбэрбэтч | |
![]() Бэнэдыкт Камбэрбэтч на Лёнданскай прэм’еры фільма «Tinker Tailor Soldier Spy» | |
Імя пры нараджэньні | Benedict Timothy Carlton Cumberbatch |
---|---|
Дата нараджэньня | 19 ліпеня 1976 (47 гадоў) |
Месца нараджэньня | Лёндан, Вялікабрытанія |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Навуковая сфэра | фільм[2], тэлевізія[2], тэатар[2] і радыё[2] |
Гады дзейнасьці | 2000 — цяпер. час |
Бацька | Цімаці Карлтан[d][3] |
Маці | Ванда Вентхам[d][3] |
Дзеці | Christopher Cumberbatch[d] |
Узнагароды | ![]() |
IMDb | ID nm1212722 |
Подпіс | ![]() |
Біяграфія Рэдагаваць
Раньнія гады Рэдагаваць
Камбэрбэтч нарадзіўся 19 ліпеня 1976 году ў лякарні Каралевы Шарлоты ў Гамэрсьміце, Лёндан. Ён вырас у раёне Кенсінгтан і Чэлсі з бацькамі (акторы Тыматы Карлтан і Ванда Вэнтэм).
Камбербэтч пачаў наведваць школы-інтэрнаты, калі яму было восем гадоў. Ён атрымаў адукацыю ў школе Брамблтай у Заходнім Сасэксе і вучыў мастацтва ў школе Хэроў. Там ён быў членам клюбу драматычных мастацтваў, прымаў удзел у шматлікіх пастаноўках твораў Шэксьпіра (дэбютаваў у 12 гадоў у спэктаклі «Сон у Іванаву ноч»). Настаўнік драмы Камбэрбэтча назваў яго «лепшым школьнікам-актор», зь якім ён калі-небудзь працаваў. Камбэрбэтч таксама быў удзельнікам каманды рэгбі ў той час, як вучыўся ў Хэроў. Пасьля школы ён на працягу году выкладаў ангельскую мову ў тыбецкім манастыры. Затым Камбэрбэтч вучыўся ў Манчэстэрскім унівэрсытэце, дзе вывучаў драматычнае мастацтва. Пасьля заканчэньня ён працягнуў сваё навучаньне ў якасьці актора ў Лёнданскай акадэміі музычнага і драматычнага мастацтва.
Асабістае жыцьцё Рэдагаваць
У 1999 годзе Камбэрбэтч пачаў сустракацца з актрысай Алівіяй Пуле, зь якой пазнаёміўся ва ўнівэрсытэце. Яны палюбоўна рассталіся пасьля 12 гадоў разам. Пасьля Пуле ў Камбэрбэтча былі адносіны зь лёнданскім дызайнэрам Аннай Джэймс, але празь некалькі месяцаў яны рассталіся. У сьнежні 2013 году вокладка брытанскага часопіса GQ пацьвердзіла, што Камбэрбэтч яшчэ адзін.
Кар’ера Рэдагаваць
Тэатар Рэдагаваць
З 2001 году Камбэрбэтч граў галоўныя ролі ў клясічных п’есах ў Тэатры пад адкрытым небам у Рыджэнс Парку, тэатрах «Алмейда», «Роял-Корт» і ў Каралеўскім нацыянальным тэатры. Ён быў намінаваны на ўзнагароду Лоўрэнса Аліўе за лепшую ролю другога пляна (Тэсман ў «Гедзе Габлер») якую ён адыграў у тэатры «Алмейда» 16 сакавіка 2005 году і ў тэатры Герцага Ёрскага ў Вэст-Эндзе 19 траўня 2005 году.
Тэлебачаньне Рэдагаваць
У 2010 годзе Камбэрбэтч сыграў Шэрлака Голмза ў тэлесэрыяле BBC «Шэрлак».
Кіно Рэдагаваць
- Шпіён, выйдзі вон
- 2014 — Гульня ў імітацыю (анг. The imitation game)
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Бэнэдыкт Камбэрбэтч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Неафіцыйны сайт (анг.)
- Бэнэдыкт Камбэрбэтч(анг.) на сайце IMDb
- ^ Who trained at LAMDA? — Лёнданская акадэмія музычнага і драматычнага мастацтва.
- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Lundy D. R. Benedict Timothy Carlton Cumberbatch // The Peerage (анг.)