Хлусава (Высокаўскі сельсавет)
пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
Хлу́сава[2] — пасёлак (да 2016 году — чыгуначная станцыя) у Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 4 кілямэтры на поўнач ад Воршы і за 1 кілямэтар на захад ад міжнароднай аўтамагістралі Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8). Месьціцца на правым беразе ракі Аршыца. Зьяўляецца станцыяй на чыгуначнай лініі Ворша — Смаленск. Хлусава ўваходзіць у склад Высокаўскага сельсавету. Вёска Хлусава (Пішчалаўскі сельсавет) знаходзіцца за 1 км на паўночны захад.
Хлусава | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Высокаўскі |
Насельніцтва: | 35 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
Паштовы індэкс: | 211023[1] |
СААТА: | 2236811106 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°35′43″ пн. ш. 30°25′58″ у. д. / 54.59528° пн. ш. 30.43278° у. д.Каардынаты: 54°35′43″ пн. ш. 30°25′58″ у. д. / 54.59528° пн. ш. 30.43278° у. д. |
± Хлусава |
Чыгуначная станцыя
рэдагавацьЧыгуначная станцыя Хлусава. Код станцыі: 166422[3] [4]
Нумар | Маршрут | Прыезд |
---|---|---|
6184 | Ворша — Краснае | 09:17 |
6183 | Краснае — Ворша | 11:13 |
6186 | Ворша — Краснае | 18:05 |
6185 | Краснае — Ворша | 19:53 |
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1959 год — 82 чалавекі; пасёлак дзіцячага дому 129 чалавек; 1999 год — 51 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 35 чалавек
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 69
- ^ Схэма Беларускай чыгункі на 2010 год (рас.)
- ^ Чыгуначная станцыя Хлусава(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Расклад руху пасажырскіх цягнікоў па станцыі Хлусава (рас.) (укр.)
Літаратура
рэдагаваць- Хлусава//Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5. С. 193