Хаўхоліцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Хахлолецкі сельсавет»)

Хаўхо́ліцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Хаўхоліца.

Хаўхоліцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Хаўхоліца
Дата ўтварэньня 17 жніўня 1963
Дата скасаваньня 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Барысаўскага раёну Барысаўскай акругі (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Менскай, з 15 студзеня 1938 году — Менскай вобласьці). 21 жніўня 1925 году сельсавет перададзены Зэмбінскага раёну. 22 верасьня 1927 году раён скасаваны, сельсавет вернуты Барысаўскаму раёну.

16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Кішчынаслабадзкому сельсавету. 17 жніўня 1963 году сельсавет адноўлены.

8 лютага 2010 году сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты — Востраў, Вярховіна, Дубовы Лог, Ельніца, Загор’е, Крацэвічы, Мсьценьне, Нежыцы, Рагатка, Хаўхоліца, Яблачына — перададзеныя Весялоўскаму сельсавету[2].

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1947 году — 14

Колішнія населеныя пункты

рэдагаваць

У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты: Волатава, Глінішча, Залужжа[3], вёскі Белавіна, Восава, Гарэлы Востраў, Жукоўскіх, Завосінскі, Задні Мост, Заям’е, Мірукі, Наддаткі, Несьцераўка, Сьленец, Сьцяпанаў, пасёлак Свабода, хутар Чырвоны Востраў.

  1. ^ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2009/minskaja.htm
  2. ^ Рашэньне Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» (рас.)
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 21. — ISBN 985-11-0077-3

Літаратура

рэдагаваць