Хака́ская мова (па-хакаску: хакас тілі, тадар тілі) — цюрская мова, на якой размаўляе цюрскі народ хакасы. Мова распаўсюджаная перадусім на поўдні сыбірскае часткі Расеі, у прыватнасьці ў рэспубліцы Хакасія, а таксама (часткова) у Шарыпаўскім раёне Краснаярскага краю і рэспубліцы Тыва.

Хакаская мова
хакас тілі, тадар тілі
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Рэспубліка Хакасія, Рэспубліка Тыва, Краснаярскі край (Расея)
Колькасьць карыстальнікаў 42 604 чал.
(перапіс насельніцтва Расеі 2010 р.)[1]
Клясыфікацыя Алтайскія мовы
  • Цюрскія мовы
    • Сыбірска-цюрскія мовы
      • Паўднёвасыбірскія мовы
        • Енісейска-цюрскія
          • Хакаская мова
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Сьцяг Расеі Хакасіі
Рэгулюецца Khakass Research Institute of Language, Literature and History[d]
Статус: 2 Правінцыйны[d][2]
Пісьмо Khakas alphabet[d]
Коды мовы
ISO 639-2(Б) kjh
ISO 639-2(Т) kjh
ISO 639-3 kjh

Колькасьць носьбітаў мовы налічвае ад прыкладна 20 000[3] да 42 604 чалавек[1] пры агульнай колькасьці хакасаў блізу 75 тыс. чалавек. Большасьць хакаскамоўных зьяўляецца білінгвамі і валодае расейскай мовай.

Клясыфікацыя і дыялекты

рэдагаваць

Датычна хакаскае мовы традыцыйна прыняты падзел на чатыры дыялекты, якія маюць назву паводле адпаведных пляменных супольнасьцяў — качынскі, кызыльскі, сагайскі ды шорскі. На думку некаторых іншых навукоўцаў, назвы дыялектаў узьніклі праз назвы былых рэгіёнаў, а людзі, якія размаўлялі на гэтых дыялектах, мелі саманазву тадар. Літаратурны стандарт мовы ўзьнік пасьля рэвалюцыі ў Расеі 1917 року і заснаваны на сагайскім ды качынскім дыялектах, пры гэтым бельтырскі ды кайбальскі дыялекты зазналі істотную асыміляцыю з боку сагайскага й качынскага дыялектаў адпаведна. Варта адзначыць, што на шорскім дыялекце хакаскае мовы размаўляюць групы, якія паходзяць з рэгіёну Горная Шорыя, што на поўдні сучаснае Кемераўскае вобласьці.

У 2012 року экспэдыцыя праекту Enduring Voices падчас свайго знаходжаньня ў Хакасіі дасьледавала хызыльскі дыялект. Гэты дыялект афіцыйна лічыццам дыялектам хакаскае мовы, аднак яго носьбіты ўважаюць яго ў якасьці асобнае мовы[4].

Хакаская мова, разам з далганскай, тафаларскай, тувінскай, чулымскай, шорскай ды якуцкай мовамі, належыць да сыбірскае (або паўночнаўсходняй) галіны цюрскіх моваў.

Гісторыя

рэдагаваць

На думку лінгвістаў, хакаская мова ды блізкароднасныя да яе дыялекты беспасярэдне паходзяць з раньнесярэднявечнае цюрскае мовы, пры гэтым ранейшы стан гэтае мовы не зафіксаваны.

Характарыстыка

рэдагаваць

Фанэтыка

рэдагаваць

У хакаскай мове існуе 24 зычныя ды 17 галосных гукаў. Галосныя гукі маюць свае падоўжаныя адпаведнікі. Мяккасьць або цьвёрдасьць зычных гукаў у спрдавечных хакаскіх словах залежыць ад галосных: з галоснымі задняга шэрагу ўзгадняюцца заўсёды цьвёрдыя, з галоснымі пярэдняга шэрагу — мяккія. Мяккасьць і цьвёрдасьць зычных не фанэматычныя, з гэтае прычыны яны не адлюстроўваюцца ў пісьмовасьці.

Для хакаскае мовы ўласьцівае ўзьнікненьне другасных падоўжаных галосных, пачатковага ч, а таксама пашырэньне марфаналягічных тыпаў асыміляцыі зычных на межах марфэмаў за рахунак назалізацыі (келген-нер), дэлятэралізацыі (хас-тар 'гусі' — мн. л. лар) і дэназалізацыі (ат-ты 'каня́' — у вінавальным склоне як -ны) зычных афіксаў.

Націск эксьпіраторны і звычайна фіксуецца на апошнім складзе.

Граматыка, марфалёгія ды лексыка

рэдагаваць

Граматычны лад хакаскае мовы характарызуецца наяўнасьцю рысаў, уласьцівым і іншым цюрскім мовам.

У сфэры марфалёгіі хакаская мова адметная дзякуючы наяўнасьці накіроўчага склону на -зар/-зер, відачасовых формаў ча, чан, чатхан і г.д.

У адрозьненьне ад кыпчацкіх ды агускіх моваў цюрскае моўнае групы, у хакаскай (а таксама некаторых іншых) мове й перайшло ў з (напрыклад, агускае і кыпчацкае айак > хакаскае азак (па-беларуску: «нага»), пры гэтым па прыкмеце наяўнасьці гэтае зьявы ў складзе цюрскіх моваў вылучаюць галіну хакаскіх моваў). Таксама хакаская мова характарызуецца існаваньнем у ёй пачатковага ч (радзей — н) на месцы агульнацюрскага й; другасных доўгіх галосных, узьніклых празь сьцягненьне галосных суседніх складаў пасьля выпадзеньня адзяляльных санантаў (напрыклад, лаар замест *bagir), дзьвюх вузкіх неабвусьненых у сыстэме кароткіх галосных (i, и).

У лексыцы прысутнічаюць мангалізмы, русізмы, нязначная колькасьць арабскіх ды пэрсыдзкіх элемэнтаў.

Гісторыя вывучэньня

рэдагаваць

Першыя фіксацыі мовы прыпадаюць на сярэдзіну XVIII ст. Першыя падобныя запісы былі зробленыя Д. Мэсэршмітам, Г. Мілерам і П. Палясам. Мова дасьледавалася вядомым фінскім лінгвістам Матыясам Кастрэнам, які апісаў кайбальскі дыялект і сабраў мясцовы фальклёр. Пазьней, нямецка-расейскі цюрколяг Васіль Радлаў, пасьля падарожжаў паўднёвай Сыбір'ю паміж 1859 і 1870 гадамі, апублікаваў чатырохтомны слоўнік хакаскае мовы. Мова таксама дасьледавалася Г. Спаскім, В. Вярбіцкім, М. Катановым, Н. Дыранковай, Ф. Ісхакавым, Н. Дамажакавым, Д. Чанковым, А. Інкіжэкавай-Грэкул, М. Баргаякавым, Д. Патачакавай, Г. Данідзэ, В. Карпавым, О. Ангіжанавай, О. Субраковай, Л. Чабадаевай, І. Торакавай і інш.

Пісьмовасьць

рэдагаваць

Унармаваная пісьмовасьць хакаскае мовы ўзьнікла ў 1924 року. Першапачаткова яна засноўвалася на кірылічнай графіцы, з 1929 году яна была пераведзеная на лацінскі альфабэт, з 1939 году — зноў на кірылічны.

Сучасны выгляд хакаскага альфабэту:

А а Б б В в Г г Ғ ғ Д д Е е Ё ё
Ж ж З з И и Й й I i К к Л л М м
Н н Ң ң О о Ö ö П п Р р С с Т т
У у Ӱ ӱ Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ӌ ӌ Ш ш
Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э Ю ю Я я

Літаратура

рэдагаваць
  • Дыренкова Н. П. Грамматика хакасского языка: Фонетика и морфология. — Абакан, 1948.
  • Номинханов Ц. Д. Русско-хакасский словарь/ Под ред. Н. Г. Доможакова. — Абакан: Хакасское областное нац. изд-во, 1948.
  • Баскаков Н. А., Инкижекова-Грекул А. И. Хакасско-русский словарь. — М.: Гос. изд-во иностранных и национальных словарей, 1953.
  • Русско-хакасский словарь/ Под ред. Д. И. Чанкова. — М.: Гос. изд-во иностранных и национальных словарей, 1961. — 968 с.
  • Грамматика хакасского языка. — М., 1976.
  • Сравнительно-историческая грамматика тюркских языков: Региональные реконструкции. — М.: Наука, 2002.
  • Castrén, M. A. (1857). Versuch einer koibalischen und karagassischen Sprachlehre nebst Wörterverzeichnissen aus den tatarischen mundarten des minussinschen Kreises. St. Petersburg.
  • Radloff, W. (1893-1911). Versuch eines Wörterbuches der Türk-Dialecte I-IV. St. Petersburg.
  • Radloff, W. (1867). Proben der Volkslitteratur der türkischen Stämme Süd-Sibiriens. II. Theil: die Abakan-Dialecte (der Sagaische, Koibalische, Katschinzische), der Kysyl-Dialect und der Tscholym-Dialect (Küerik). St. Petersburg.
  • Katanov, N. F. (1907). Proben der Volkslitteratur der türkischen Stämme. IX. Theil: Mundarten der Urianchaier (Sojonen), Abakan-Tataren und Karagassen. St. Petersburg.
  • Anderson, G. D. (1998). Xakas. Languages of the world: Materials: 251. München.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць