Далга́нская мова (саманазва: долган тыла, һака тыла) — мова паўночнае падгрупы сыбірскае групы цюрскае сям’і моваў, на якой размаўляе народ далганы. Распаўсюджаная ў Расеі на поўначы Краснаярскага краю (поўдзень ды паўднёвы ўсход Таймырскага Далгана-Ненецкага раёну) і паўночным усходзе Якутыі (Анабарскі ўлус). Мае афіцыйны статус у Якутыі ў месцах пражываньня далганаў[2].

Далганская мова
Долган тыла, һака тыла
Арэал далганскае мовы (сьветла-сінім)
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Таймырскі Далгана-Ненецкі раён Краснаярскага краю,
Анабарскі ўлус Якутыі
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя Алтайская сям’я
Афіцыйны статус
Дапаможная мова ў Якутыі (Расея)[2]
Статус: 6b Пад пагрозай[d][3]
Пісьмо кірыліца
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б)
ISO 639-3 dlg

Колькасьць носьбітаў паводле зьвестак на 2010 год — 1054 чал.[4]

Назва мовы паходзіць ад назвы аднаго зь якуцкіх радоў — далганаў — якія леглі ў аснову далганскага этнасу.

Клясыфікацыя

рэдагаваць

Адносіцца да паўночнай падгрупы сыбірскай групы цюрскай моўнай сям’і. Зь лінгвістычнага пункту гледжаньня зьяўляецца дыялектам якуцкае мовы, аднак даволі адасобленым з прычыны ізаляванага разьвіцьця ды ўнутранае перабудовы пад уплывам эвенкійскае мовы.

Лінгвістычныя рысы

рэдагаваць

Дыялекталёгія

рэдагаваць

Падзяляецца на чатыры гаворкі — нарыльскую, пясінскую, авамскую, хатанскую й папігайскую.

Фанэтыка, фаналёгія

рэдагаваць

Для фанэтыкі далганскае мовы ўласьцівыя перадусім агульнацюрскі сынгарманізм (у прыватнасьці лябіяльная ды палятальная гармонія галосных у спрадвечных словах), дыфтангізацыя агульнацюрскіх галосных сярэдняга ўздыму o, e, ö ў каранёвым складзе, фіксацыя націску ў канцы словаў, пераход пачатковага цюрскага c- у h-, страта ўвулярных зычных x, ҕ: якуцк. саха ~ далг. hака (саманазва).

Марфалёгія, граматыка

рэдагаваць

У марфалягічным дачыненьні адносіцца да аглютынацыйных моваў. Парадак словаў засноўваецца на схеме SOV — дзейнік-дапаўненьне-выказьнік.

Адсутнічае катэгорыя граматычнага роду. Серад марфалягічных катэгорыяў вылучаюцца склон, лік, прыналежнасьць, у дзеяслове — стан, спосаб дзеяньня, лад, час, асоба ды лік. Партытыў у адрозьненьне ад якуцкае мовы выкарыстоўваецца ў праналежным скланеньні як вінавальна-прызначальны склон, сумесны склон ўжываецца з мэтаю афармленьня аднародных членаў сказу. У спражэньні дзеясловаў распаўсюджаная форма на -ааччы, захаваліся парадыгмы віннаснага стану з словам баар («ёсьць»).

Серад лексычных асаблівасьцяў — страта многіх разрадаў старое якуцкае лексыкі (да прыкладу, сельскагаспадарчай), адсутнасьць сучаснае палітычнае й навуковае тэрміналёгіі, зьмена значэньняў словаў пад уплывам эвенкійскае сэмантычнае сыстэмы, вялікі пляст запазычаньняў з эвенкійскае ды расейскае моваў.

Пісьмовасьць

рэдагаваць

У 1933 па-якуцку быў выдадзены лемантар, прыстасаваны для далганскіх школаў. У 1961 годзе невялікія далганскія тэксты публікаваліся ў газэце «Советский Таймыр», у 1973 годзе была выдадзеная першая кніга на далганскай мове — зборнік вершаў мясцовай паэткі Агдо Аксёнавай. Гэты зборнік меў кірылічную пісьмовасьць, які засноўваўся на расейскім альфабэце з даданьнем літараў і дыграфаў для пазначэньня спэцыфічных далганскіх гукаў: Дь дь, Һ һ, Ҥ ҥ, Нь нь, Ө ө, Ү ү.

Альфабэт першых далганскіх лемантароў меў наступны выгляд[5]:

А а, Б б, В в, Г г, Д д, Дь дь, Е е, Ё ё, Ж ж, З з, И и, Иэ иэ, Й й, К к, Л л, М м, Н н, Ӈ ӈ, Ӈь ӈь, О о, Ө ө, П п, Р р, С с, Т т, У у, Уо уо, Ү ү, Үө үө, Ф ф, Х х, Һ һ, Ц ц, Ч ч, Ш ш, Щ щ, Ъ ъ, Ы ы, Ыа ыа, Ь ь, Э э, Ю ю, Я я

На цяперашні час на далганскай мове пэрыядычна публікуюцца матэрыялы ў газэце «Таймыр». Сучасны далганскі альфабэт выглядае наступным чынам[6]:

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и Й й К к Һ һ Л л М м Н н
Ӈ ӈ О о Ө ө П п Р р С с Т т У у
Ү ү Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ
Ы ы Ь ь Э э Ю ю Я я
  1. ^ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab6.xls
  2. ^ а б Закон Республики Саха (Якутия) о языках в Республике Саха (Якутия) (рас.). Рада па моўнай палітыцы пры Прэзыдэнце Рэспублікі Саха (Якутыя) (4 кастрычніка 2002). Праверана 13 лютага 2014 г.
  3. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  4. ^ Зьвесткі перапісу насельніцтва ў Расеі на 2010 г. (рас.)
  5. ^ Аксенова О. Е. Бэсэлээ буквалар. — Красноярск: Красноярское кн. изд-во, 1990. — 16 с.
  6. ^ Аксенова Е. Е. Букварь. — СПб: 2001.

Літаратура

рэдагаваць
  • Stachowski, M.: Dolganischer Wortschatz, Kraków 1993.
  • Dolganischer Wortschatz. Supplementband, Kraków 1998.
  • Stachowski, M.: Dolganische Wortbildung, Kraków 1997.
  • Андросова С. И. Долганский язык // Языки мира. Тюркские языки. — М.: 1997.
  • Убрятова Е. И. О языке долган // Языки и фольклор народов сибирского Севера. — М.; Л: 1966.
  • Убрятова Е. И. Язык норильских долган. — Новосиб: 1985.