Карынтыянс Сан-Паўлу

«Карынтыянс» (па-партугальску: Corinthians) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Сан-Паўлу, Бразылія, заснаваны ў 1910 годзе. 7-разовы чэмпіён Бразыліі, 3-разовы ўладальнік Кубка Бразыліі, двухразовы пераможца чэмпіянату сьвету сярод клюбаў (2000, 2012), уладальнік Кубка Лібэртадорэс (2012). Клюб быў заснаваны ў 1910 годзе групай працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў, пераважна партугальскага, італьянскага і гішпанскага паходжаньня, у надзеі стварыць народны клюб у горадзе Сан-Паўлу, які зможа канкураваць з элітнымі клюбамі.

Карынтыянс
Corinthians Paulista.png
Поўная назва Sport Club Corinthians Paulista
Заснаваны 1 верасьня 1910
Горад Сан-Паўлу, Бразылія
Стадыён Арэна Карынтыянс
Умяшчальнасьць: 47 605
Прэзыдэнт Андрэс Санчэс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2021 5 месца
corinthians.com.br(парт.)(анг.)

«Карынтыянс» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Арэна Карынтыянс», дзе праводзіліся матчы чэмпіянату сьвету па футболе 2014 году, у тым ліку матч адкрыцьця. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляецца чорны і белы, гэтая камбінацыя выкарыстоўваецца ў форме каманды з 1920 году. Сярод вядомых гульцоў клюбу ўсіх часоў вярта вылучыць Жылмара, Рывэліна, Сакратэса, Віёлу і Рыкардыньнё.

ДасягненьніРэдагаваць

1990, 1998, 1999, 2005, 2011, 2015, 2017
1995, 2002, 2009
1991
1914, 1916, 1922, 1923, 1924, 1928, 1929, 1930, 1937, 1938
1939, 1941, 1951, 1952, 1954, 1977, 1979, 1982, 1983, 1988
1995, 1997, 1999, 2001, 2003, 2009, 2013, 2017, 2018, 2019
2012
2013
2000, 2012

СкладРэдагаваць

Актуальны на 3 верасьня 2022 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Рафаэл Рамуш 1995
3   Аб Робсан Бамбу (ар. Ніцца) 1997
4   Аб Жыл 1987
5   ПА Майкон (ар. Шахтар) 1997
6   Аб Лукас Пітон 2000
8   ПА Рэнату Аўгусту 1988
9   Нап Юры Албэрту (ар. Зэніт) 2001
10   Нап Рожэр Гедэс 1996
11   ПА Жуліяна 1990
12   Бр Касію Рамус (капітан) 1987
15   ПА Паўліньню 1988
17   ПА Раміру Бэнэцьці 1993
18   Нап Жуніёр Мараэс 1987
19   Нап Густаву Маскіту 1997
21   ПА Матэўс Вітал 1998
22   Бр Карлус Мігел 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23   Аб Фагнэр 1989
24   ПА Віктар Кантыльлё 1993
25   Аб Бруна Мэндэс 1999
26   Аб Фабію Сантус 1985
27   Аб Бруну Мэлу (ар. Фарталеза) 1992
28   Нап Адсан 2000
29   ПА Роні Мэдэйрус 1999
30   Аб Робэрт Рэнан 2003
31   Аб Фабіян Бальбуэна (ар. Дынама М.) 1991
32   Бр Матэўс Данэльлі 2002
33   ПА Фаўста Вэра 2000
34   Аб Раул Густаву 1999
37   ПА Ду Кейройс 2000
39   ПА Шавіер 2000
42   Нап Джаванэ Сантана 2003

Вядомыя гульцыРэдагаваць

  • Нэка (1913—1930)
  • Сэрвілію (1938—1949)
  • Дамінгас да Гія (1944—1947)
  • Клаўдыю (1945—1957)
  • Балтазар (1945—1957)
  • Луізыньню (1949—1967)
  • Жылмар (1951—1961)
  • Рабэрту Рывэліна (1965—1974)
  • Дына Сані (1965—1968)
  • Зэ Марыя (1970—1983)
  • Уладзімер Радрыгес (1972—1985, 1987)
  • Біра-Біра (1978—1989)
  • Сакратэс (1978—1984)
  • Валтэр Касаграндэ (1980—1984, 1985—1986, 1994—1995)
  • Віёла (1988—1989, 1992—1995)
  • Рывалду (1993—1994)
  • Марсэліньню Карыёка (1993—1997, 1997—2001, 2006)

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць