Філязофія антычнасьці


Філязо́фія анты́чнасьці

Узьнікненьне

рэдагаваць

Калыска заходняе філязофіі — грэцкія калёніі на ўзьбярэжжы Міжземнага мора, у Іяніі (Малая Азія) і ў Паўднёвай Італіі. Жвавы гандаль з усім вядомым на той час сьветам ня толькі забясьпечвае грэцкім полісам заможнае жыцьцё, але і знаёміць іх зь ведамі, здабытымі іншымі народамі: матэматыкай, астраноміяй, геаграфіяй, храналёгіяй (календаром), манетнай справай, карыстаньнем паперай (папірусам). Гэта заахвочвае цікаўнасьць і пашырае кругагляд грэкаў.

Характэрнай адзнакай таго часу зьяўляецца пачатак пераходу ад панаваньня родавай арыстакратыі да іншых палітыкапалітычных формаў жыцьця (тыраніі, дэмакратыі) і зьвязаныя з гэтым нутрыпалітычныя крызісныя зьявы. У той час духоўнай пераарыентацыі адбываецца паварот «ад міту да лёгасу». Замест тлумачэньня рэчаіснасьці з дапамогай антрапаморфных багоў цяпер адбываецца пошук натуральных, рацыянальных прынцыпаў, якія маглі б патлумачыць будову сьвету і месца чалавека ў ім.

Але гэты пераход ня быў раптоўным, таму міталягічнае мысьленьне праглядаецца яшчэ на працягу даволі доўгага пэрыяду, асабліва ў дасакратыкаў і нават у Плятона.

Асноўныя прынцыпы антычнай філязофіі:

  • космацэнтрызм (дасьледаваньне першаасноваў быцьця, галоўную ролю адыгрывае ўнівэрсальная прастора)
  • антропацэнтрызм (прыярытэт тэмы чалавека гарманічнага, уладнага, маральнага; у індывідуальнай этыцы — праблема дасягненьня шчасьця)
  • соцыяцэнтрызм (разьвіцьцё тэорыі дзяржавы і права, разглядаецца роля дзяржавы ў фармаваньні чалавека)
  • лёгацэнтрызм (прыярытэт крытычнага мысьленьня, адбываецца фармаваньне рацыянальнасьці як падыходу да філязофскіх пытаньняў)

Лічыцца, што філязофія антычнасьці ўзьнікла ў 7 ст. да нашай эры, але некаторыя крыніцы кажуць, што ў 582 год да нашай эры было вядома пра сем мудрацоў (філёзафаў). Заканчэньнем пэрыяду антычнай філязофіі лічаць 529 год нашай эры, калі выйшаў загад рымскага імпэратара Юстыніяна аб закрыцьці ўсіх філязофскіх школаў як ератычных.

Пэрыядызацыя

рэдагаваць
Дзейнасьць сафістаў, якія моцна адышлі ад міталягічных мадэляў і крытыкавалі традыцыйныя маральныя каштоўнасьці, называюць таксама грэцкай асьветай.
  • Клясычны пэрыяд: дзейнасьць Сакрата, Плятона і Арыстотэля, які міжсобку знаходзяцца адпаведна ў адносінах настаўнік-вучань. Цэнтрам філязофіі становяцца Атэны.
Сакрат, вучэньне якога ўзьнікла на базе сафістыкі, лічыцца заснавальнікам аўтаномнай этыка этыкі, на асноўных пытаньнях якой ён сканцэнтраваў сваю ўвагу. Па словах Цыцэрона, ён «спусьціў філязофію зь неба на зямлю».
Плятон працягвае займацца праблемамі, агучанымі Сакратам і дасакратыкамі, і вырашае іх у межах мэтафізычнай канцэпцыі свайго вучэньня пра ідэі і душу.
Арыстотэль лічыцца заснавальнікам пабудаванай як сыстэма і навукова абгрунтаванай філязофіі, якая намагаецца ахапіць усе сфэры чалавечага досьведу.
  • Эліністычная філязофія: на глебе гістарычных і сацыяльна-рэвалюцыйных зьменаў (зьяўленьне і распад імпэрыі Аляксандра, узвышэньне Рыму) утвараюцца два галоўныя вучэньні элінізму: стаічнае і эпікурэйскае, якія характарызуюцца перанясеньнем цікавасьці ў сфэру этыкі.

Гісторыя Стоі падзяляецца на тры пэрыяды:

  • Старажытная Стоя распрацоўвае і надае завершаную форму стаічнай сыстэме. Сярод прадстаўнікоў варта ўзгадаць яе заснавальніка Зянона з Кітыёну і Хрысіпа.
  • Сярэдняя Стоя выяўляецца праз дзейнасьць Панецыя, дзякуючы якому грэцкая філязофія пашырылася ў Рыме, і Пасідонія. Абодва яны працавалі ў напрамку зьмягчэньня рыгарызму ў старажытнай Стоі.
  • Позьняя Стоя разьвівалася ў рымскую эпоху (Сэнэка, Эпіктэт, імпэратар Марк Аўрэлі).

Заснавальнік другой школы эліністычнай філязофіі — Эпікур, ідэі якога пераказваюць у сваіх творах рымскія паэты Лукрэцый і Гарацый.

Іншыя кірункі эліністычнае думкі — скептыцызм, які ставіць пад сумнеў усю філязофію як сыстэму (Пірон з Эліды) і эклектызм, які яднае розныя вучэньні (напрыклад, Цыцэрон).

Найбольшы ўплыў маюць школы: акадэмікаў, заснаваная Плятонам, і першапатэтыкаў, заснаваная Арыстотэлем.

У неаплятанізьме антычная філязофія зноў перажывае росквіт.

Хрысьціянская філязофія, што пачала фармавацца ўжо ў позьнюю антычную эпоху (Аўгустын і патрыстыка), разглядаецца звычайна як сярэднявечная.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Філязофія антычнасьцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў