Фэнэрбахчэ Стамбул

турэцкі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Фэнэрбахчэ (футбольны клюб)»)

«Фэнэрбахчэ» (па-турэцку: Fenerbahçe Spor Kulübü) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбул. Акрамя футбольнага клюбу ў спартовае аб’яднаньне «Фэнэрбахчэ» ўваходзяць валейбольны й баскетбольны клюбы, сэкцыі лёгкай атлетыкі, боксу, веславаньня й ветразевага спорту.

Фэнэрбахчэ
Заснаваны 1907
Горад Стамбул, Турэччына
Стадыён Шукру Сараджоглу
Умяшчальнасьць: 50 509
Прэзыдэнт Ілдырым Алі Коч[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fenerbahce.org

Клюб быў заснаваны мясцовымі жыхарамі ў 1907 годзе. На цяперашні момант «Фэнэрбачхэ» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых і папулярных клюбаў Турэччыны. Паводле традыцыйных колераў клюб мае мянушку «жоўтыя канаркі» (турэц. Sarı Kanaryalar), свае хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Шукру Сараджоглу», які месьціцца ў азіяцкай частцы Стамбулу.

Гісторыя рэдагаваць

«Фэнэрбахчэ» быў заснаваны ў 1907 годзе ў раёне Кадыкёй у Стамбуле мясцовымі жахарамі, як то бэем Зія Сангюленам, Аятулой Бэем і Энвэрам Нэчыпам Аканэрам. Гэтае спартовае таварыства быў створана таемна, каб ня трапіць у непрыемнасьці за строгіх законаў Асманскай імпэрыі. Паводле правілаў султана Абдул Хаміда II, турэцкай моладзі было забаронена ствараць клюбы й гуляць у ангельскую гульню футбол. Зія Сангюлен быў абраны першым прэзыдэнтам клюбу, Аятула Бэй стаў першым генэральным сакратаром клюбу, а Энвэр Нэчып Аканэр быў прызначаны на пасаду капітана клюбу[1]. Маяк, які месьціўся ла мыса Фэнэрбахчэ аказаў вялікі ўплыў на дызайн першапачатковай эмблемы клюбу, які насіў жоўты й белы колеры нарцысаў, якая расьлі вакол маяка. Такім чынам першая форма ўтрымлівала колеры гэтай расьліны, то бок жоўта-белыя палосы[1]. У далейшым у 1910 годзе лягатып клюбу быў перапрацаваны Зія Сангюленам, які зьмяніў колеры на жоўты й цёмна-сіні, якія й на сёньняшні момант можна пабачыць на выяве эмблемы клюбу.

Дзейнасьць таварыства «Фэнэрбахчэ» знаходзілася на нелегальным становішчы да рэформы 1908 году, калі, паводле новага закону, усе футбольныя клюбы былі афіцыйна зарэгістраваны на законных падставах[1]. «Фэнэрбахчэ» ўступіў у лігу Стамбулу ў 1909 годзе, заняўшы пятае месца ў першы год спаборніцтваў.

«Фенербахчэ» гуляў супраць супрацоўнікаў Каралеўскага ваенна-марскога флёту, які акупаваў Стамбул падчас Турэцкай вайны за незалежнасьць. Некаторыя брытанскія жаўнеры фармавалі свае футбольныя каманды ў Турэччыне, якія мелі асаблівыя назовы, як то «Эсэкс Энжынірз» (анг. Essex Engineers), «Айрыш Гўардс» (анг. Irish Guards), «Грэнадэрз» (анг. Grenadiers) і «Артылеры» (анг. Artillery). Гэтыя каманды гулялі адзін супраць аднаго й супраць мясцовых футбольных клюбаў Стамбулу. «Фэнэрбахчэ» атрымліваў перамогі ў шмат зь якіх гэтых матчаў[2].

Дасягненьні рэдагаваць

Чэмпіён Турэччыны (19):

  • 1959, 1961, 1964, 1965, 1968, 1970, 1974, 1975, 1978, 1983,
  • 1985, 1989, 1996, 2001, 2004, 2005, 2007, 2011, 2014

Уладальнік Кубка Турэччыны (7):

  • 1968, 1974, 1979, 1983, 2012, 2013, 2023

Уладальнік Супэркубка Турэччыны (9):

  • 1968, 1973, 1975, 1984, 1985, 1990, 2007, 2009, 2014

Уладальнік Балканскага кубка:

  • 1967

Уладальнік Кубка Ататурка (2):

  • 1964, 1998

Уладальнік Кубка прэзыдэнта Турэччыны (6):

  • 1968, 1973, 1975, 1984, 1985, 1990

Чэмпіён Стамбулу (16):

  • 1912, 1914, 1915, 1921, 1923, 1930, 1933, 1935, 1936, 1937,
  • 1944, 1947, 1948, 1953, 1957, 1959

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Чаглар Сёюнджу (ар. Атлетыка) 1996
4   Аб Сэрдар Азіз 1990
5   ПА Ісмаіл Юксэк 1999
6   Аб Аляксандар Джыкю 1994
7   Аб Фэрдзі Кадыяглу 1999
8   ПА Мэрт Хакан Яндаш 1994
9   Нап Эдзін Джэка (капітан) 1986
10   Нап Душан Тадыч 1988
11   Нап Раян Кент 1996
14   Аб Луан Пэрэс 1994
15   Нап Джошуа Кінг 1992
16   Аб Мэрт Мюлдур 1999
17   Нап Ірфан Кахвэджы 1995
19   Нап Сэрдар Дурсун (ар. Фатых К.) 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   Аб Леанарда Бануччы 1987
20   Нап Джэнгіз Юндэр 1997
21   Аб Брайт Асаі-Сэм’юэл 1997
23   Нап Мішы Батшуаі 1993
24   Аб Яйдэн Оостэрвольдэ 2001
26   ПА Міха Зайц 1994
33   ПА Радэ Круніч (ар. Мілян) 1993
35   ПА Фрэд 1993
40   Бр Домінік Лівакавіч 1995
50   Аб Радрыгу Бэкан 1996
53   ПА Сэбастыян Шыманскі 1999
70   Бр Ірфан Джан Эгрыбаят 1998
97   Бр Фуркан Акюз 2005

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць