Францішак Ксавэры Хамінскі

вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч

Францішак Ксавэры Хамінскі гербу Ліс (па-польску: Franciszek Ksawery Chomiński; 1740 — 9 чэрвеня 1809) — апошні мсьціслаўскі ваявода, генэрал-маёр войскаў ВКЛ, маршалак Трыбуналу 1784 г., барскі канфэдэрат, перакладчык.

Герб Ліс

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і ашмянскага харужага Гіляра і Ганны з Копцяў. Адукацыю атрымаў за мяжой. Быў жанаты з Соф’яй з Тызэнгаўзаў празь якую атрымаў у сваё валоданьне Паставы, дзе і заснаваў рэзыдэнцыю. Быў прыхільнікам гетмана ВКЛ Міхала Казімера Агінскага. Служыў у яго пры двары. У 1764 годзе — паручнік канфэдэрацыі Чартарыйскіх.

У час Барскай канфэдэрацыі з даручэньнямі ад Агінскага езьдзіў у Вену, Парыж, дзе дамаўляўся аб грашовай дапамозе для паўстанцаў. У складзе канфэдэратаў прымаў удзел у бітвах пад Безьдзежам і Сталовічамі. У 1775 годзе вярнуўся з эміграцыі.

Як пінскі пасол удзельнічаў у Соймах 1780, 1782, 1784 гг. У 1786 быў выбраны маршалкам Літоўскага Трыбуналу. У 1788 годзе стаў мсьціслаўскім ваяводам. На Чатырохгадовым Сойме, як мсьціслаўскі ваявода адстойваў прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня. Хамінскі — адзін з аўтараў «Узаемных заручынаў абодвух народаў».

У 1795 годзе зьяжджае з акупаваных Паставаў у Менск, дзе выбіраецца Менскім маршалкам. Разам зь Ю. Мастоўскім і С. Нямцэвічам быў аўтарам пэтыцыі да Аляксандра І з просьбай паслабленьня эканамічнага і палітычнага ціску. У 1797 годзе быў арыштаваны ў падазрэньні ў антыцарскай змове.

Памёр у 1809 годзе і пахаваны ў Вільні на могілках Росы.

Творчасьць

рэдагаваць

Займаўся літаратурнай дзейнасьцю. Пераклаў на польскую мову «Оды» Гарацыя, «Федру» Расіна, творы Грасэта.

Літаратура

рэдагаваць
  • «Нашы карані. Ілюстраваны часопіс краязнаўцаў Паазер’я», №2, 2001 г.