Фрагмэнты (часопіс)
«Фрагмэнты», поўны назоў — «Фрагмэнты філязофіі, культуралёгіі, літаратуры: сярэднеэўрапейскі культурны агляд» — беларускі філязофска-культуралягічны часопіс, заснаваны ўвосені 1996 г. І. Бабковым і В. Булгакавым.
Фрагмэнты | |
Тэматыка | філязофія, культуралёгія, літаратура |
---|---|
Пэрыядычнасьць | чатыры разы на год |
Краіна | Беларусь |
Адрас | Менск, вул. Волаха |
Заснавальнік | Ігар Бабкоў, Валер Булгакаў |
Выдавец | Эўрафорум |
Галоўны рэдактар | Ігар Бабкоў |
Дата заснаваньня | восень 1996 |
Мова | беларуская |
Аб’ём | 333 старонкі (на 1997) |
Наклад | 1000 асобнікаў (1997) |
Рэдакцыя
рэдагавацьГалоўным рэдактарам часопісу быў беларускі філёзаф і літаратар Ігар Бабкоў. У склад рэдакцыі ў пачатку 1997 г. таксама ўходзілі:
- Валер Булгакаў (Менск, адказны сакратар)
- Алег Дзярновіч (Менск)
- Андрэй Дынько (Менск)
- Мікола Рабчук (Кіеў)
- Кшыштаф Чыжэўскі (Сэйны)
- Ян Максімюк (Варшава-Беласток)
- Сяргей Шупа (Вільня)
- Канстантын Оруш (Сафія-Загрэб)
- Алеш Дэбеляк (Любляна)
- Лявон Юрэвіч (Нью-Ёрк)
Тэксты
рэдагавацьНа старонках часопісу друкаваліся ў асноўным беларускія дасьледнікі і мысьляры, аднак няможна не адзначыць і вялікую колькасьць перакладаў (перадусім эўрапейскіх мысьляроў кшталту Р. Барта ці М. Фуко). Вялікая ўвага надавалася гісторыі нацыянальнай ідэі (існавала адмысловая рубрыка — «Архіў нацыянальнай ідэі»).
Значэньне
рэдагавацьЗьяўленьне часопісу было станоўча сустрэта беларускім інтэлектуальным асяродзьдзем. Пазьней В. Акудовіч ацэньваў часопіс як першы буйны беларускі культуралягічны праект.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьУ нумары 1—2 за 1997 г. І. Бабкоў абвесьціў «сьмерць» беларускага народу, зьвязваючы гэта з рэферэндумам 1996 году.