Уса (Койданаўскі раён)

вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Уса́[1] (таксама Ву́са[1]) — вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавету. Знаходзіцца за 11 км ад Койданава, 24 км ад Менску, 9 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Уса
трансьліт. Usa
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Фаніпальскі
Насельніцтва: 55 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
СААТА: 6222855126
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°43′15″ пн. ш. 27°13′14″ у. д. / 53.72083° пн. ш. 27.22056° у. д. / 53.72083; 27.22056Каардынаты: 53°43′15″ пн. ш. 27°13′14″ у. д. / 53.72083° пн. ш. 27.22056° у. д. / 53.72083; 27.22056
Уса на мапе Беларусі ±
Уса
Уса
Уса
Уса
Уса
Уса
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя згадкі пра Ўсу зьяўляюцца ў XV стагодзьдзі. У 1588 годзе яна ўваходзіла ў склад Менскага павету Вялікага Княства Літоўскага як частка маёнтку Койданаў, з 1566 году — у Менскім ваяводзтве. У 1621 годзе Ўса згадваецца як фальварак Койданаўскага графства. У XVIII ст. землі фальварка знаходзіліся ў арэндным валоданні мясцовай шляхты Калечыцаў, Паўлоўскіх, Гарадзецкіх, Бржазіньскіх.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Уса апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі; вёска ў Койданаўскай воласьці Менскага павету. У 1909 годзе існаваў маёнтак Уса, дзе мелася 15 двароў і 154 жыхары.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 55 жыхароў
  • 1 студзеня 2004 году — 23 двары і 39 жыхароў[2]
  • 1999 год — 64 жыхары
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 186—187
  2. ^ Уса // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 692.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.