Фартыфікацыя

тып вайсковых умацаваньняў дзеля абароны і разьмяшчэньня базаў
(Перанакіравана з «Умацаваньне»)

Фартыфіка́цыя — ваенныя збудаваньні ці канструкцыі, створаныя людзьмі для абароны пад час вайсковай пагрозы. Чалавецтва стварала абарончыя збудаваньні на працягу многіх тысячаў гадоў, формы й памеры якіх вар’яваліся вельмі значна, ад простых сьценаў да вельмі складаных абарончых комплексаў. Сам тэрмін фартыфікацыя паходзіць з лацінскай мовы: fortis («умацаваньне») і facere («рабіць»).

Разнавіднасьці

рэдагаваць

Для беларусаў найбольш вядомым відам фартыфікацыйнага збудаваньня зьяўляецца замак. У шырокім сэнсе замкамі называюць мала- й сярэднемаштабныя абрончыя збудаваньні з раньняга сярэднявечча, і ажно да XVIII ст., ад невялікай умацаванай сядзібы да буйнога ўмацаванага места. У вузкім значэньні панятак замак на Беларусі адпавядае параўнальна невялікім прыватнаўласьніцкім абарончым умацаваньням позьняга сярэднявечча й раньняга новага часу. Для раньняга й высокага сярэднявечча да малых і сярэдніх умацаваных паселішчаў на Беларусі больш правільна ўжываць панятак грод, ці гарадзішча (у апошнім выпадку калі маецца на ўвазе толькі архэалягічна дасьледуемае паселішча).

З пачаткам новага часу й імклівым паляпшэньнем вагняпальнай зброі ўзьнікаюць так званыя бастыённыя замкі, якія па сваім сацыяльна-эканамічным характары тоесныя замкам, аднак маюць зусім іншы прынцып абароны. Адначасова мадэрнізуюцца гарадзкія ўмацаваньні, вакол стратэгічна важных гарадоў і мястэчак ствараюцца вялікія комплексы абарончых умацаваньняў — фартэцыі. У Новы час узьнікаюць таксама параўнаўчы невялікія й з большага дапаможныя ўмацаваньні — форты й шанцы.

Панятак фартыфікацыя тоесны як самому слову абарона, так і абарончым збудаваньням. Сьцены гораду, прыкладам зьяўляюцца элемэнтам фартыфікацыі, аднак не абавязкова могуць быць часткай фартэцыі. Мастацтва пабудовы абарончых лягераў, асобных абарончых умацаваньяў звонку ад вялікіх умацаваных цэнтраў, а таксама сплянаваных гарадоў-кастэляў сягае ў часы Рымскай імпэрыі. Пэўнае дачыненьне да фартыфікацыі мае мастацтва аблогі й узяцьця абарончых/фартыфікацыйных збудаваньняў паліяркетыка (па-ангельску: poliorcetics).

Фартыфікацыя звычайна падзяляецца на дзьве галіны, а менавіта на пастаянную й палявую фартыфікацыю. Пастаянныя ўмацаваньні будуюцца ў вялікі прамежак часу з выкарыстаньнем вялікае колькасьці рэсурсаў і ўсяго запасу канструктыўных і мэханічных навыкаў, што робіць магчымым узьвядзеньне трывалых умацаваньняў. Палявая фартыфікацыя ўзводзіцца войскамі непасрэдна ў месцах вайсковых дзеяньняў, часьцей за ўсё адкрытых прасторах у даволі простых формах, людзьмі бяз навыкаў будаўніцтва й з дапамогай найбольш даступных сродкаў і рэсурсаў (найперш зямлі й дрэва). Таксама існуе прамежкавая галіна між часовай і пастаяннай фартыфікацыяй, калі часова збудаваныя ўмацаваньні па сканчэньні вайсковых кампаніяў мяняюць свае функцыі й служаць для абароны навакольнае мясцовасьці. У выніку працяглага выкарыстаньня яны могуць неаднаразова паляпшацца.

Прыклады абарончых збудаваньняў

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць