Сьцяна (архітэктура)
вэртыкальная канструкцыя, якая абмяжоўвае тэрыторыю
Сьцяна — вэртыкальная будаўнічая канструкцыя, якая адгароджвае ўнутраную прастору пэўнага збудаваньня або тэрыторыі.
Традыцыйнае дойлідзтва БеларусіРэдагаваць
Самымі раньнімі на Беларусі былі драўляныя сьцены слупавой канструкцыі (замёт у шулы). Пачынаючы з раньняга сярэднявечча асноўнай стала зрубная тэхніка.
У якасьці будаўнічага матэрыялу для драўляных сьценаў звычайна ўжывалася сасна, радзей — яліна, альха, лістоўніца, дуб. Сьцены маглі класьціся з цэльнага неабчасанага бярвеньня, з абчасаных брусоў, або з дыляў.
ЛітаратураРэдагаваць
- Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. Мн., 1978.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Сьцяна (архітэктура) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў