Аблам
Аблам або забарол — невысокі бруствэр у 3-7 вянкоў на абарончых мурах і вежах, які выступаў на драўляных кансолях і меў падсябіцьці (вэртыкальныя байніцы).
Звычайна абламы ладзіліся на гароднях ці тарасах, на якія клаўся драўляны мост, утвараючы баявую галерэю. Часьцёй за ўсё драўляныя сьцены з абламамі накрываліся дахам, як гэта было, прыкладам, у віцебскіх замках.
На Беларусі абламы былі найбольш распаўсюджаныя ў драўлянай абарончай архітэктуры ў XVI-XVII стагодзьдзях.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5