Уладыслаў Сідаровіч

Улады́слаў Сідаро́віч (па-польску: Władysław Sidorowicz; 17 верасьня 1945, Вільня — 24 ліпеня 2014, Уроцлаў) — польскі палітычны дзяяч, лекар-псыхіятар, сэнатар VI і VII кадэнцыяў.

Уладыслаў Сідаровіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 верасьня 1945(1945-09-17)
Памёр: 24 ліпеня 2014(2014-07-24)[1] (68 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
афіцэр ордэна Адраджэньня Польшчы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сідаровіч.

У 1963 скончыў IX Агульнаадукацыйны ліцэй імя Юліюша Славацкага ў Уроцлаве. Да 1968 навучаўся на лекарскім факультэце Мэдычнае Акадэміі ўва Ўроцлаве. У 1968 быў звольнены з акадэміі за ўдзел у г. зв. сакавіцкіх падзеях. Адукацыю скончыў праз тры гады ў Мэдычнай Акадэміі ў Лодзі. Атрымаў спэцыяльнасьць псыхіятра.

У 1981—1999 уваходзіў у прафхаўрус «Салідарнасьць». Быў між іншым віцэ-старшынём Краёвае Каардынацыйнае Камісіі хаўрусу. Падчас вайсковага становішча быў інтэрнаваны ад сьнежня 1981 да чэрвеня 1982. У 1983—1987 уваходзіў у мясцовае кіраўніцтва Змагарнае Салідарнасьці. У 1989 прымаў удзел у Круглым стале з уладамі.

У 1991 міністар здароўя ўва ўрадзе Яна Кжыштафа Бялецкага. У 1994—2005 працаваў ува ўроцлаўскім самаўрадзе. Дэпутат сойміку ніжнесылескага ваяводзтва ў 1998—2005. У 2005 ад уроцлаўскае акругі са сьпісу Грамадзянскае Плятформы абраны сэнатарам VI кадэнцыі. У 2007, атрымаўшы 201 555 галасоў, быў пераабраны сэнатарам. У 2011 годзе ня стаў абраны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць