Грамадзянская плятформа

Грамадзя́нская плятфо́рма (па-польску: Platforma Obywatelska) — польская лібэральна-кансэрватыўная палітычная партыя, заснаваная 24 студзеня 2001 году ў Гданьску трыма палітыкамі: Анджэем Аляхоўскім, Мацеем Плажынскім і Дональдам Тускам (Аляхоўскі і Плажынскі пазьней выйшлі з партыі). Партыя ўтварылася шляхам інтэграцыю аскепкаў фракцыяў Выбарчая акцыя Салідарнасьць і Уніі свабоды. Адразу ж плятформа заняла другое месца ў парлямэнцкіх выбарах 2001 году. Да 2007 году партыя знаходзілася ў парлямэнцкай апазыцыі але пасьля абагнала партыю Права і справядлівасьць, здабыўшы 209 месцаў. У гэты час лідэр партыі Дональд Туск працаваў прэм’ер-міністрам. Пасьля катастрофы пад Смаленскам у 2010 годзе, калі самалёт з прэзыдэнтам Польшчы Леха Качынскага трапіў у авіякатастрофу прадстаўнік партыі Браніслаў Камароўскі спачатку выконваў абавязкі прэзыдэнта і быў абраны прэзыдэнтам у тым жа годзе. Туск працягваў выконваць абавязкі прэм’ер-міністра і лідэра Грамадзянскай плятформы, пакуль не падаў у адстаўку ў 2014 годзе, каб заняць пасаду старшыні Эўрапейскай рады. Пасьля сыходу палітыка партыя ня здолела захаваць большасьць на парлямэнцкіх выбарах 2015 і 2019 гадоў.

Грамадзянская плятформа
польск. Platforma Obywatelska
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Борыс Будка
Заснавальнік Андрэй Аляхоўскі, Мацей Плажынскі, Дональд Туск
Дата заснаваньня 24 студзеня 2001 (23 гады таму)
Штаб-кватэра Варшава, вул. Сельская(pl), д. 12а
Саюзьнікі і блёкі Польскае народнае прыхільніцтва(pl)
Ідэалёгія лібэральны кансэрватызм[d] і хрысьціянская дэмакратыя[d]
Інтэрнацыянал Эўрапейская народная партыя
Моладзевая арганізацыя Маладыя дэмакраты
Колькасьць 17 000
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
14 / 52
· Сойм
106 / 460
· Сэнат
38 / 100
Афіцыйны сайт platforma.org (пол.)
Электаральная падтрымка на парлямэнцкіх выбарах 2007 году па рэгіёнах
  • Парлямэнцкія:
  1. 2001 — 12,68 %, 65 дэпутатаў Сойма і 2 сэнатары
  2. 2005 — 24,14 %, 133 і 34
  3. 2007, 21 кастрычніка — 41,51 %, 209 і 60
  4. 2011, 11 кастрычніка — 39,18 %[1], 206 месцаў у Сойме і 63 у Сэнаце
  5. 2015, 25 кастрычніка — 24,09%, 138 месцаў у Сойме і 34 у Сэнаце
  6. 2019 — 27,4%, 119 месцаў у Сойме і 43 у Сэнаце
  • Прэзыдэнцкія:
  1. 2005 — Дональд Туск прайграў у другім туры (45,96 %)
  2. 2010 — Браніслаў Камароўскі перамог у другім туры (53,01 %)
  3. 2015 — Браніслаў Камароўскі прайграў у другім туры (48,45 %)
  4. 2020 — Рафал Тшаскоўскі прайграў у другім туры (48,90 %)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць